«Захаванне нематэрыяльных каштоўнасцей ідзе па інерцыі»: «Спадчына» — пра адваротны бок навіны пра ўключэнне беларускай выцінанкі ў спіс UNESCO

Культура
Кадр з фільма "Выцінанка-выразанка" Міхаіла Тумелі.

Учора Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO прыняў рашэнне аб уключэнні беларускай выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. На адваротны бок гэтай добрай падзеі звярнуў увагу тэлеграм-канал «Спадчына», зазначыўшы, што дасье на атрыманне статусу беларускай выцінанкі было падтрыхтавана яшчэ некалькі гадоў таму. Сёння ж спецыялістаў, якія вялі гэту працу ў дзяржаўных інстытуцыях, амаль не засталося. Прычына — рэпрэсіўная палітыка рэжыму, у выніку якой вопытных даследчыкаў метадычна «сыходзілі» цягам апошніх гадоў як палітычна нядобранадзейных. Хтосьці з іх звальняўся сам.

Як распавяла ананімная крыніца Reform.news, менавіта ад якасці пададзенай заўкі аб унясенні таго ці іншага элемента ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА залежыць, ці прыме станоўчае рашэнне міжнародны камітэт. Сёння рабіць такую працу ў дзяржустановах няма каму.

«Дасье можа пісацца месяцамі — гэта руплівы працэс збірання і фіксацыі каштоўнай інфармацыі. Файл на атрыманне беларускай выцінанкі статусу нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА быў падрыхтаваны яшчэ некалькі гадоў таму, працэс разгляду даволі працяглы. Сёння ў загашніку засталося два файлы, але новых дасье не будзе — у дзяржаўных установах тупа не засталося спецыялістаў, якія маглі б іх падрыхтаваць».

Калі дзяржава выкарыстоўвае працу адмыслоўцаў у сваіх мэтах, ці варта тады ўвогуле збіраць інфармацыю пра той альбо іншы нематэрыяльны элемент, ствараць дасье? Ці варта тады ў гэтым пытанні супрацоўнічаць з рэжымам?

Тым не менш на гэта пытанне наш адмыслоўца адказаў, што «так».

«Я чуў гэтыя размовы, што і творы мастацтва не трэба сёння выкупляць і вяртаць у Беларусь, і што статусы не трэба даваць, пакуль існуе рэжым. Не ведаю як гістарычнае беларускае мастацтва, прафесійнае ці народнае, можа праслаўляць рэжым, — падзялілася сваім меркаваннем крыніца. — Яно праслаўляе народ, нацыю, але для сваіх патрэбаў улады ўжо даўно стварылі псеўданародныя калектывы, які цешаць людзей на «Дажынках». Нематэрыяльныя каштоўнасці для іх незразумелыя і складаныя, іх падтрыманне, захаванне і ўзнаўленне ідзе па інерцыі, якая была зададзена неабыякавымі спецыялістамі.

Рэжымы прыходзяць і сыходзяць, а міжнароднае прызнанне ў традыцыйнай беларускай культуры застаецца. Таму тое, што ўчора беларускую выцінанку ўнеслі ў спіс нематэрыяльнай культуранай спадчыны ЮНЕСКА — гэта добра. Але гэта не адмяняе дэпрафесіяналізацыі дзяржустаноў у гэтай сферы з-за рэпрэсій», — падсумаваў суразмоўца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: