У выніку палітычнага крызісу 2020 году ў актыўнай часткі беларускага грамадства ўзьнікла неабходнасьць больш глыбокага разуменьня розных палітычных з’яваў (у тым ліку, праблемы легітымнасьці), таго як і чаму тыя ці іншыя працэсы ўплываюць на захаваньне грамадства і кіроўнага класу на чале з А. Лукашэнкам.
Паняцьце легітымнасьці
Легітымнасць — адзін з ключавых элементаў палітычных адносін паміж грамадствам і ўладай. Яна стварае псіхалагічную, сацыяльную і ідэалагічную аснову для існавання дзяржавы і яе інстытутаў. У шырокім сэнсе, легітымнасць — гэта згода грамадства на існаванне пэўнага палітычнага парадку. У вузкім разуменні — гэта добраахвотнае прызнанне правоў палітычнай эліты прымаць агульназначныя рашэнні. Легітымнасць выказвае давер да палітычных інстытутаў і падпарадкаванне ўладзе, замацаванае ў законах, што дапамагае пазбягаць палітычных крызісаў.
Легітымнасць улады фарміруецца праз сацыяльна-культурныя структуры. Макс Вэбер вылучыў тры яе формы: традыцыйная, харызматычная і рацыянальная.
Традыцыйная абапіраецца на ўстояныя звычаі, прыклад — манархія. Харызматычная ўзнікае ў перыяд нестабільнасці, калі лідэр надзяляецца выключнымі якасцямі, як у Напалеона ці Гандзі. Аднак яна недаўгавечная і патрабуе інстытуцыяналізацыі, ператвараючыся ў традыцыйную ці рацыянальную форму.
Рацыянальная легітымнасць грунтуецца на інстытутах і нормах, такіх як выбары, прызнаныя грамадствам як справядлівыя.
Як вядома, рацыянальная легітымнасць можа ўключаць элементы традыцыйнай, харызматычнай і ідэалагічнай, што асабліва важна для аўтарытарных рэжымаў. Напачатку такія лідэры выкарыстоўваюць харызматычныя якасці і традыцыйныя формы ўзаемадзеяння для канцэнтрацыі ўлады і змены палітычнага парадку. Часта яны прыходзяць да ўлады праз дэмакратычныя працэдуры, як гэта адбылося ў Беларусі ў 1990-я гады.
Аўтарытарная легітымнасьць, альбо легітымізацыя аўтарытарызму
Калі мы разважаем пра аўтарытарызм і легітымнасьць, асабліва ў кантэксьце Беларусі, то мы сутыкаемся з шэрагам супярэчнасьцяў. Зыходзячы з вышэй узгаданай дэфініцыі, легітымнасць азначае «дабравольнае падпарадкаваньне і прызнаньне існуючай улады і палітычнага парадку ў краіне». Аўтарытарызм таму і аўтарытарызм, што існуе з большага дзякуючы рэгулярным (сістэмным) рэпрэсіям і ціску на грамадства. Такое палажэньне рэчаў выключае як дабравольнае падпарадкаваньне, так і дабравольнае, рэальнае выражэньне свайго стаўленьня да тых, хто ўтрымлівае ўладу. Любая палітычная нязгода проста падаўляецца.
У выніку такой унутранай палітыкі вынішчаюцца структуры грамадзянскай супольнасьці, апазіцыя, незалежныя СМІ, як і разбураецца сам інстытут выбараў. Такім чынам, стабільнасьць аўтарытарнага рэжыму залежыць не ад прызнаньня і згоды грамадства, але ад здольнасьць рэалізоўваць кантроль і рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадства, што забясьпечвае ўзровень страху і вымушанага падпарадкаваньня. У сваю чаргу, сталыя рэпрэсіі есьць сьведчаньнем слабай падтрымкі рэжыму (яго нелегітымнасьці) з боку большасьці насельніцтва. Таму, у момант, калі рэпрэсіі, палітычны ціск слабне, гэта прыводзіць да крызісу і ўпадку палітычнага рэжыму.
Канешне аўтарытарные рэжымы (рэжым Лукашэнкі ў прыватнасьці) імкнуцца ствараць і ўводзіць дадатковые формы/механізмы легітымізацыі. Яны выкарыстоўваць для гэтага розныя сацыяльныя інстытуты: ідэалогію, царкву, прадзяржаўныя арганізацыі, праяўляць уласную харызму, праводзіць рэгулярныя «выбары». Гэта павінна стварыць ўражаньне унутранай легітымізацыі і падтрымкі, палітычнай згоды ўнутры грамадства. Мэта ўсіх гэтых маніпуляцый скіравана на тое, каб даказаць, перш за ўсе, самому грамадству, што яно падтрымлівае існуючы лад. Але з большага, такая штучная легітымізацыя працуе да таго моманту, пакуль улады здольныя пымушаць грамадзянаў да прыняцьця тых ці іншых вынікаў «выбараў», ці вобразаў, якія ствараюцца рэжымам.
Вельмі часта як раз выбары ў межах аўтарытарнай сістэмы прыводзяць да палітычных крызісаў, бо высьветляецца, што аўтарытарнае кіраўніцтва вымушана фальсіфікаваць вынікі выбараў, каб утрымаць уладу насуперак волі і пажаданьням народу. Таксама становіцца ясна, што аўтрарытарнае кіраўніцтва не абапіралася на волю большасьці. Электаральны крызіс, які засьведчвае факт адсуднасьці падтрымкі і палітычнага права на ўладу, штурхае кіроўны клас да павялічэньня ўзроўня рэпрэсій, што ў стваю чаргу падцьверджвае адсутнасьць падтрымкі (легітымнасьці) такой улады з боку грамадтсва і паглыбляе ўнутраную нязгоду і напружаннасьць.
У Беларусі, за перыяд існаваньня рэжыму Лукашэнкі было некалькі крызісаў (2006, 2010, 2020 гадах), у якіх выражалася праблема рацыянальнай легітымнасьці палітычнай улады Лукашэнкі. Тым ня менш, (асабліва ў 2020 годзе), Лукашэнка здолеў утрымаць уладу ў сваіх руках абапіраючыся на адкрыты тэрор. Разам з гэтым, нават пасьля глыбокага крызісу 2020 году аўтарытарная ўлада ў Беларусі не змагла адмовіцца ад правядзеньня выбараў, якія застаюцца адзінай формай легітымізацыі рэжыму, нават пры адсутнасьці рэальнай падтрымкі для існуючага парадку.
Канешене, акрамя тэрору ўлады намагаюцца выкарыстоўваць іншыя механізмы ўмоўнай летітымізацыі: ідэалагічны, сацыяльны кантроль, прапаганда, выцісканьне любой альтэрнатывы на ўзроўні ідэй і такім чынама стварыць/прышпіліць адпаведнае мысьленьне ці палітычны сьветапогляд пры якім, існуючы палітычны парадак будзе выдавацца адзіным магчымым для часткі грамадства.
Такая сацыяльная інжэнэрыя была магчымай пры таталітарных сістэмах, але нават яна пачынала даваць збой у момант, калі паніжаўся ўзровень тэрору. У Беларусі ў сёньняшніх умовах, пры ўсіх высілках аўтарытарных інстытутаў, дасягнуць глыбокай трансфармацыі сьвядомасьці насельніцтва, якое б некрытычна і паслухмяна ўспрымала праўленьне Лукашэнкі – немагчыма. У такой сітуацыі, рэпрэсіі будуць заставацца галоўным рэсурсам утрыманьня ўлады, што таксама будзе з’яўляцца цяжарам для самой сістэмы.
Легітымнасьць і эфектыўнасьць
Легітымнасць улады не з’яўляецца сталай і залежыць ад таго, як яна задавальняе чаканні грамадства. Калі палітыка ўлады прыводзіць да пазітыўных змен, гэта ўмацоўвае легітымнасць. Неэфектыўнае кіраванне (карупцыя, злоўжыванні) разбурае легітымнасць, што можа прывесці да пратэстаў і змены эліт. У аўтарытарных рэжымах, такіх як у Беларусі, неэфектыўнасць улады кампенсуецца рэпрэсіямі. Супадзенне легітымнасці і эфектыўнасці забяспечвае стабільнасць (A), а іх разрыў можа выклікаць крызіс (B, C).
У Беларусі гэтыя чыньнікі супалі ў 2020 годзе ў перыяд электаральных падзей. Спачатку ўлада, на чале з Лукашэнкам праявілі сваю неэфектыўнасьць у барацьбе з наступствамі COVID, што паўплывала на крытычнае яго ўспрыняцьё пад час прэзідэнтскіх выбараў. У такіх умовах, відавочныя фальсіфікацыі і гвалт у дачыненьні да пратэстоўцаў зафіксавалі электаральны абвал аўтарытарнага лідара і яго нелегітымнасьць у вачах значнай часткі насельніцтва краіны.
Праблема аднаўленьня легітымнасьці. Роля апазіцыі
Аднак, не гледзячы на тое, што ўлада Лукашэнкі застаецца нелегетымнай, як у вачах часткі насельніцтва, так і ў вачах міжнароднай супольнасьці, а рэжым у сваю чаргу забясьпечвае стабільнасьць праз рэалізацыю рэпрэсій, кіроўны клас намагаецца аднавіць сваю легітымнасьць.
У любым выпадку, для функцыянаваньня дзяржавы, яе інстытутаў (нават рэпрэсійных ворганаў) небходна хаця б часткова дабравольнае прызнаньне і прыняцьцё існуючага ладу з боку грамадства. Дзеля гэтага Лукашэнка спрабуе «асьвяжыць» сваю харызму, як эфектыўнага лідэра, а не дыктатара, які не карыстаецца аніякай падтрымкай у грамадстве. Адначасова ўзмацняецца інфармацыйнае ўздзеяньне на грамадства.
Таксама, для рэжыму патрэбна візуальнае забясьпячэньне легітымнасьці з боку народу. Часткова гэта было зроблена пад час «рэфэрэндуму» 2022 году, квазіпарламентарных выбараў 2023. Але найбольш важнымі ва ўмовах адсутнасьці рэальнай падтрымкі – дасягнуць Лукашэнкам прымальнага выніку ў «выбарах прэзідэнта» 2025 году і такім чынам перазагрузіць палітычную ўмову з грамадствам. «Выбары» 2025 году могуць стаць паваротнай кропкай для грамадства і палітычнай сістэмы і ў некаторай ступені аслабіць эфект выбараў 2020 году.
Варта адзначыць, што для стабілізацыі інстытута ўлады, і персанальна Лукашэнкі — неабходна аслабіць прываблівасьць апазіцыі (палітычнай альтэрнатывы) і той давер, які быў аказаны ёй у постаці С. Ціханоўскай у 2020 годзе. Менавіта пасьля 2020 году недавер да Лукашэнкі візуалізаваўся ў працэсе галасаваньня ў падтрымку Ціханоўскай.
Да апошняга часу яна ўспрымалася як рэальная, прымальная і легітымная альтернатыва для існуючага кіраўніцтва. Чаканьні вялікай колькасьці людзей, гатовасьць дзейнічаць, рызыкаваць зьвязваліся менавіта з верай беларусаў у легітымнае лідэрства Ціханоўскай. Усе ініцыятывы, заклікі апазіцыйнага цэнру фактычна ўспрымаліся безкрытычна, як сыгнал да дзеяньня. Па-за ўселякімі сумневамі прыход Ціханоўскай да ўлады ў 2020 годзе (нават у 2021) ацэньвалася б грамадствам абсалютна пазітыўна і законна.
Але, як у выпадку ўлады, так і ў выпадку апазіцыі, легітымнасьць — зьменны інстытут, ці нават працэс. Давер да апазіцыі і яе падтрымка забясьпечваецца як уласнай харызмай лідэра, так і пэўнымі палітычнымі вынікамі. Па-за межамі ўласнай дзяржавы забясьпечыць палітычную эфектыўнасьць вельмі цяжка. У гэтай сітуацыі важнай палітычнай задачай з’яўляецца захаваньне палітычнай альтэрнатывай пазітыўнага маральнага вобразу (маральны аўтарытэт), як лепшай опцыі для існуючага амаральнага рэжыму.
Далей, ва ўмовах рацыянальнай легітымнасьці (якая забясьпечваецца праз выбары), неабходна электаральнае зацьверджваньне права прэтэндаваць на палітычнае лідэрства і прадстаўніцтва. Без нейкага электаральнага працэсу, які б працягнуў мандат Ціханоўскай як прадстаўніка беларускага грамадства, спроба захаваць фармальныя палітычныя тытулы (прэзыдэнт-элект), лідэрскія функцыі і г.д., будзе з’яўляцца ўзурпацыяй.
Кіроўны клас Беларусі як раз разлічвае на тое, што 2025 год спарадзіць гэтую праблему і парадокс. Пазіцыя атачэньня Ціханоўскай скіроўвае ўсе высілкі на захаваньне статусу Ціханоўскай як электаральнага лідэра ў адсутнасьці выбараў на неакрэсьлены час, што з’яўляецца сур’езнай памылкай і прывядзе да супярэчнасьцяў, а таксама далейшай дэградацыі апазіцыйных структур. Ужо сеньня такія намаганьні ўспрымаюцца часкай апазіцыі крытычна, бо прыгадвае ўсе тыя ж маніпуляцыі, які выкарыстоўвае Лукашэнка.
У некаторай ступені кампенсацыяй для электаральнага працэсу (які цяжка арганізаваць) можа быць палітычная харызма, ці эфектыўнасць апазіцыйных структур. Ні першага, ні другога за 4 гады апазіцыяй зроблена не было. Больш таго, той патэнцыял і давер, які ўзьнік у 2020 годзе быў змарнаваны, а апазіцыйныя структуры знаходзяцца ў перманентным крызісе. Яны не пераўтварыліся ў альтэрнатыўныя цэнтры прыняцьця палітычных рашэньняў, якія б кансалідавалі дэмакратычную супольнасьць. Час паказаў, што структуры, якія меліся стаць протадзяржаўнымі інстытутамі (сфарміраваць сымбалічнае двоеўладдзе) перафарматаваліся ў квазі-партыйныя, прыватныя карпарацыі. Зараз, з большага йх дзейнасьць скіравана не на беларускую палітычную дыяспару, не на грамадзянаў унутры краіны, а выключна на зьнешні заходні рынак, дзякуючы якому забясьпечваецца йх існаваньне.
Можна амаль з упэўненасьцю сказаць, што легітымнасьць Ціханоўскай у межах 2025 году будзе цалкам вычарпана. У сваю чаргу, расчараванае беларускае грамадства будзе вымушана прыняць існуючы палітычны парадак у краіне.
Заключэнне
Аўтарытарнае кіраўніцтва Беларусі знаходзіцца ў значна лепшай сітуацыі, чым апазіцыйныя структуры, перш за ўсе таму, што мае ўладу ў краіне і выкарыстоўвае час на сваю карысьць, ствараючы ўмовы для ўстойлівага разьвіцьця.
- Па-першае, у руках Лукашэнкі засяроджана ўлада і палітычны кантроль, які адбіваецца на лёсах людзей. Апазіцыя не была ўстане стварыць моцных паралельных структур, які б размывалі ўладу ўнутры краіны.
- Па-другое, рашэньні аўтарытарных ворганаў улады, такі ці інакш уплываюць на дабрабыт насельніцтва, і кіраўніцтва вымушана даказваць сваю эфектыўнасьць. Апазіцыйныя структуры не ўстане прадэманстраваць і дасягнуць нейкага грунтоўнага эфекту сваёй дзейнасьці. Яны таксама не імкнуцца даказаць сваёй эфектыўнасьці.
- Па-трэцце, насельніцтва ў сваей большасьць, нават незадаволенае, вымушанае пагодзіцца з існуючым парадкам для забясьпячэньня свайго існаваньня і развіцьця. Тым больш што перспектывы перамен да лепшага вельмі неясныя. У сваю чаргу, апазіцыйныя структуры не могуць пераканаць грамадзянаў не ўбудоўвацца ў сістэму, больш таго, нават прыхільнікі апазіцыі, якія з’ехалі з краіны знаходзяцца ў вельмі складаных сацыяльна-эканамічных умовах. Апазіцыя не мае рэсурсаў і магчымасьцяў матэрыяльна падтрымліваць такіх людзей, якія сутыкнуліся з цяжкасьцямі жыцьця ў эміграцыі. Гэта выклікае расчараваньне і незадаволеннасьць палітычнай альтэрнатывай.
- Па-чацьвертае, улада імкнецца рэалізоўваць легітымізуючыя яе сродкі (фікцыйныя і маніпулятыўныя) каб стабілізаваць сваю падтрымку, а таксама падцьвердзіць сваю законнасьць. Апазіцыйны структуры (Ціханоўская ў прыватнасьці) адмовіліся ад электаральных працэдур, а «выбары» якія адбыліся ў Каардынацыйную Раду ў 2024 годзе, паказалі мінімальны вынік і адсутнасьць нейкай падтрымкі для апазіцыі нават сярод беларускай дыяспары.
Праект «Пасля 2020: ад палітычнага поля да палітычнай супольнасці» з’яўляецца працягам праекта «Пятая рэспубліка» і накіраваны на садзейнічанне інфармаванаму і структураванаму дыялогу аб бягучых палітычных выкліках і аб будучыні Беларусі. Гэтае абмеркаванне асабліва актуальнае для беларускай дыяспары, якая сёння становіцца галоўнай пляцоўкай палітычных дыскусій аб фармаванні новай палітычнай рэальнасці.
***
Меркаванні і ацэнкі аўтараў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі Reform.news.
***
Іншыя артыкулы «Пятай рэспублікі»:
- Беларуская палітычная супольнасць у пошуках легітымнасці
- Разбітае люстэрка: беларуская палітычная ідэнтычнасць ва ўмовах працяглага крызісу
- Взаимодействие и автономия: динамика беларусского сопротивления и солидарности