Кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» выйдзе на шведскай мове

Культура

«Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча выходзіць у стакгольмскім выдавецтве Ersatz у сакавіку 2025 года. Пра гэта пісьменнік паведаміў у Фэйсбуку.

Перакладчыкам стаў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі.

«Кніга-казка, якая толькі прыкідваецца гістарычнай, але на самай справе са свайго «ніколі і нідзе пераносіць чытача прама ў дваццаць першае стагоддзе з яго новым поглядам на праўду, хлусню, інфармацыю і ўладу, — паведамляе анатацыя выдання. — «Плошча Перамогі»гэта адначасова псіхалагічны трылер і алегорыя краіны, дзе свабоды людзей пастаянна абмяжоўваюцца. Сваёй паэтычнай мовай Бахарэвіч паказвае, як таталітарная ўлада ўплывае як на асобных людзей, так і на грамадства. Раман стаў сімвалам супраціву дыктатуры ў Беларусі».

Кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі» выйшла ў 2023 годзе ў пражскім выдавецтве «Вясна». Аўтар напісаў яе ў 2021 годзе, і спачатку яна з’явілася ў электроннай версіі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: