«ROAR WOMEN» — у Варшаве пройдзе фемфестываль мастацтва, дыялогу і салідарнасці

Культура
Афіша фэсту.

25 студзеня ў Варшаве пройдзе фем-арт фестываль «ROAR WOMEN», які дае голас тым, хто сутыкнуўся з гвалтам. Створаны беларускімі арт-менеджаркамі і актывісткамі, форум прызваны вывесці складаную і табуяваную тэму з «шэрай зоны», стварыўшы прастору для самавыяўлення, узаемападтрымкі і адкрытага дыялогу. Ідэя праекта нарадзілася ўвесну 2024 года, пасля трагічнай гібелі беларускі Лізы ў Варшаве.

«Усё пачалося ў сакавіку 2024 года, калі мужчына забіў беларуску Лізу ў Варшаве. Пацярпелая дзяўчына, як я, жыла ў Варшаве, яе таксама звалі Ліза, мы былі прыкладна аднаго ўзросту. Мяне вельмі трыгернула гэта сітуацыя, бо я сама, на жаль, сутыкалася з гвалтам у жыцці. І я падумала: «А што, калі б на яе месцы была я?» — распавяла падрабязней пра імпульс стварэння фестывалю актывістка, тэатральная і праектная менеджарка Лізавета Каліверда.

У выніку аб’яднання Лізы з аднадумцамі — калежанкамі і актывісткамі — ініцыятыва здолела ўвасобіцца ў жыццё.

Як звяртаюць увагу арганізатаркі падзеі, у назве фестывалю «ROAR» перакладаецца не як крык, а менавіта рык. «Рык, які закладзены ў самой прыродзе, натуральны і неўтаймоўны. Гэта сімвал сілы, супраціву і нашага права быць пачутымі».

«ROAR WOMEN» — у Варшаве пройдзе фемфестываль мастацтва, дыялогу і салідарнасці
Афіша фэсту.

«ROAR WOMEN» — гэта не проста фестываль, — падкрэслівае каманда. — Гэта платформа для асэнсавання складаных пытанняў праз творчасць і дыялог. Мы жадаем выйсці за рамкі замкнёнай супольнасці і разбурыць звыклыя межы. Менавіта таму фестываль створаны ў калабарацыі з польскімі эксперткамі і мастачкамі. Такое супрацоўніцтва дапамагае беларускам інтэгравацца, знаходзіць агульную мову для абмеркавання і наладжваць узаемадзеянне на новым узроўні».

«Мы — эмігранткі, вашыя сяброўкі, суседкі, каляжанкі, — распавядаюць пра сябе ўдзельніцы фэсту. — Мы самі перажылі гвалт у жыцці і зараз хочам даць голас тым, хто сутыкаўся з ім, падтрымаць і зрабіць гэта разам праз асэнсаванне тэмы ў мастацтве».

Што ж у праграме падзеі?

Дыскусіі з польскімі і беларускімі эксперткамі, лекцыя Зузаны Янін, перфарматыўная чытка п’есы, майстар-класы і паказ фільма ў супрацоўніцтве з кінафестывалем Her Docs. Таксама каманда падрыхтавала бясплатны гайд па самадапамозе для жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам — «Рядом».

«Казаць пра досвед гвалту часта бывае складана, але мастацтва становіцца ўніверсальнай мовай, якая дапамагае выказаць тое, што цяжка апісаць словамі», — выказваюць сваю пазіцыю ўдзельніцы «ROAR WOMEN»

Праграма фестывалю цалкам выглядае так:

12:00–13:30 – Адкрыццё фестывалю і дыскусія:

«Маўчанне або дыялог: ці можа мастацтва стаць інструментам для асэнсавання гендэрнага гвалту?»
(на беларускай і польскай мовах з перакладам)
Удзельніцы: Караліна Дамагальская, Антаніна Сцебур, Паша Ежора
Мадэратарка: Дар’я Дабравольская

14:00–15:30 — Лекцыя Зузаны Янін:
«SHAME. Аб гвалце ў мастацтве»
(на польскай мове)

16:00–17:30 – Майстар-клас па белых спевах
(на польскай і беларускай мовах)
Вядучая: Дар’я Новік

18:00-19:00 — Чытанне п’есы «K*rwa»
(на рускай мове з польскімі субтытрамі)
Рэжысёрка: Жэня Давідзенка
Актрысы: Анастасія Мядзелец, Жэня Давідзенка

19:00-20:30 — Паказ фільма ў супрацоўніцтве з HER Docs:
«Гісторыя аднаго кастынгу»
(на нямецкай мове з польскімі субтытрамі)

20:30-21:30 — Абмеркаванне пасля фільма
(на польскай мове з перакладам)
Эксперткі: Аліна Чыжэўска, Караліна Шчыпэк.

Фестываль адбудзецца ў варшаўскім Dom Kultury Środmieście (Smolna, 9). 

Уваход на падзею вольны, але патрабуецца рэгістрацыя. Сачыць за ініцыятывай можна тут і тут. 

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: