Фонд Kamunikat.org надрукуе «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыю» Васіля Быкава: новая кніга будзе толькі другім непанцэнзурным выданнем

Культура

Упершыню аповесці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі» Васіля Быкава былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі і друкуюць з праўкамі і купюрамі.

Кніга ад Kamunikat.org выйдзе ў студзені ў Беластоку і будзе толькі другім нецэнзураваным выданнем гэтых двух твораў Быкава. «Выпадак не такі ўжо часты для беларускай літаратуры — каб твор, хай сабе праз дзесяцігоддзі, але выйшаў без аніякага ўмяшальніцтва цэнзуры, — паведамляюць на сайце фонду. — І дагэтуль яшчэ ўнікальны ў лёсе аўтара «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі».

Аповесць «Мёртвым не баліць» знаходзілася пад забаронай амаль дваццаць гадоў. «Ліквідацыі» (аўтарская назва «Сотнікава») пашанцавала больш: гэты твор, упершыню апублікаваны ў 1970 годзе, не быў забаронены. Аднак у «Ліквідацыі» з цэнзурных меркаванняў было зроблена блізу ста купюр, у «Мёртвым не баліць» — удвая больш. Гэтыя суадносіны зразумелыя: першы твор памерам меншы за другі.

На кнігу прымаюцца замовы, яе высылка адбудзецца пасля 20 студзеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: