Беларусы сабралі на дапамогу сем’ям творцаў, якія апынуліся ў цяжкіх абставінах, 1359 еўра

Культура
Фота: Reforn.news.

«Дзякуй усім, хто далучыўся! Ваша падтрымка — гэта больш, чым грошы. Гэта святло і надзея, якія робяць гэты свет цяплейшым», — Беларуская Рада культуры паведаміла пра вынікі Каляднага збору для трох сем’яў беларускіх творцаў, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Агульная сума збору склала 1,359.30 еўра. «Гэта значыць, што кожная сям’я атрымае па 453 еўра», — падзякавала ўсім ахвярадаўцам каманда Рады культуры.

Нагадаем, што Калядны збор быў адкрыты на дапамогу шматдзетным сем’ям беларускіх дзеячаў культуры 16 снежня.

«Гэтыя культурныя дзеячы прайшлі праз жорсткія рэпрэсіі, страцілі магчымасць займацца любімай працай, некаторыя з іх дзетак трапілі ў бальніцы. Мы не можам распавесці больш падрабязна і назваць прозвішчы гэтых людзей дзеля бяспекі іх і іх блізкіх. Але я ведаю іх учынкі», — артыст Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) звярнуўся да супольнасці з просьбай падтрымаць беларусаў.

Дзякуючы неабыякавасці людзей была сабраная вышэйзгаданая сума.

Пры гэтым Беларуская Рада культуры нагадвае, што працягвае падтрымліваць рэпрэсаваных творцаў і іх сем’і. І кожны ўнёсак, нават невялікі, можа стаць важнай дапамогай для тых, хто змагаецца за права тварыць і жыць годна.

Далучыцца да збору на дапамогу беларускіх творцаў можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: