Беларуская Рада культура аб’явіла Калядны збор для сем’яў беларускіх творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання

Культура
Аляксандр Ждановіч заклікае падтрымаць дабрачынную акцыю. Скрыншот з відэа.

«У 2020 годзе яны смела выступілі за перамены і былі вымушаныя пакінуць Радзіму пад ціскам рэпрэсій. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне. Мы не раскрываем падрабязнасці з меркаванняў бяспекі, але верым у вашу падтрымку», — Беларуская Рада культуры звярнулася да супольнасці з просьбай падтрымаць сем’і шматдзетных беларускіх творцаў, якія апынуліся ў складаным становішчы.

Ахвяраванні збіраюцца для трох сем’яў вядомых дзеячаў культуры.

«Каляды — гэта час, калі цуды не проста здараюцца, а ствараюцца нашымі рукамі. Кожны з нас ведае, як цяжка страціць працу за свае перакананні. А яшчэ цяжэй, калі трэба ўтрымліваць на чужыне сем’і з маленькімі дзецьмі», — звяртаецца да супольнасці каманда беларускай арганізацыі.

Заклікаў падтрымаць творцаў і Аляксандр Ждановіч (Маляваныч):

«Гэтыя культурныя дзеячы прайшлі праз жорсткія рэпрэсіі, страцілі магчымасць займацца любімай працай, некаторыя з іх дзетак трапілі ў бальніцы. Мы не можам распавесці больш падрабязна і назваць прозвішчы гэтых людзей дзеля бяспекі іх і іх блізкіх. Але я ведаю іх учынкі», — сказаў артыст.

Да 25 снежня усе данаты, якія паступяць у Беларускую Раду культуры, будуць перададзены сем’ям творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання.

Далучыцца да Каляднага збору можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: