28 снежня 1913 года ў віленскай друкарні Марціна Кухты выйшаў «Вянок» Максіма Багдановіча

Культура
Зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» (Вільня, 1913). Фота: Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

28 снежня 1913 года (паводле адной з версій) у віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыццёвая кніжка класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча «Вянок». Адна з галоўных кніг беларускай паэзіі ўтрымлівае 92 вершы і 2 паэмы.

Зборнік «Вянок» Максіма Багдановіча структурна і тэматычна прадуманы, а назва кнігі з’яўляецца неад’емным складнікам гэтай гарманічнай завершанасці. Багдановіч узбагаціў тэматыку беларускай літаратуры і паспрыяў засваенню ёй новых форм. З яго лёгкай рукі на беларускай мове арганічна загучалі трыялеты, тэрцыны, рандо, пентаметры, гекзаметры…

«Вянок» аўтар згадваў перад смерцю:

У белым доме, дзе я ўміраю,

Над сінім морам, ля самай бухты,

Я не самотны: я кнігу маю

З друкарні пана Марціна Кухты…

Сёння дакладна невядома, колькі захавалася экзэмпляраў кнігі. У полі зроку даследчыкаў знаходзяцца 42 экзэмпляры з 2000 «Вянкоў», выдадзеных у Вільні ў 1913 годзе, што зберагаюцца ў дзяржаўных і прыватных бібліятэках Беларусі і замежных краін.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: