Беларуская мастачка Ала Савашэвіч намінавана на прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki

Главное
Фота: Leszek Zych, Palityka.

Беларуская мастачка Ала Савашэвіч стала адным з намінантаў пра прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki. Аўтарка славутых прац «Пастава. Пазіцыя. Спосаб», «Шыць уласным шляхам», «Невядомы» вылучана ў катэгорыі «Візуальныя мастацтвы», піша Polityka. Нагадаем, што ў 2021 годзе мастачка-акцыяністка з Гродна Яна Шостак перамагла ў конкурсе ў гэтай жа намінацыі.

«У сваім мастацтве Ала Савашэвіч арыгінальна спалучае асабісты вопыт, атрыманы з жыцця ў Беларусі, з больш шырокімі разважаннямі аб функцыянаванні рэпрэсіўных сістэм. Як палітычных, звязаных з аўтарытарнай уладай, так і сацыяльных, звязаных, напрыклад, з патрыярхальнай сістэмай», — адзначаюць адметнасць творчасці аўтаркі арганізатары прэміі.

Ала Савашэвіч нарадзілася ў 1989 годзе ў Століне. Скончыла Глебаўскае вучылішча, вывучала скульптуру ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску і ў Акадэміі мастацтва і дызайну імя Эўгеніюша Гепэрта ва Уроцлаве. Зараз мастачка вучыцца ў дактарантуры Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. Яна займаецца фатаграфіяй, відэамастацтвам, перформансам, але яе асноўным сродкам мастацкай перадачы застаюцца скульптура і інсталяцыя.

«Праца мастачкі «Пастава. Пазіцыя. Спосаб» зрабіла сапраўдны фурор на Warsaw Gallery Weekend некалькі гадоў таму і ўся прэзентацыя была абраная найлепшай экспазіцыяй фестывалю», — пералічыюць дасягненні аўтаркі каманда Paszporty Polityki.

Беларуская мастачка Ала Савашэвіч намінавана на прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki
Скрын з відэа Алы Савашэвіч «Пастава. Пазіцыя. Спосаб».

«У 2024 годзе мастачка ўдзельнічала ў шматлікіх групавых выставах у краіне і за мяжой, у тым ліку ў гучнай панараме польскага фемінісцкага мастацтва ў дзяржаўнай Мастацкай галерэі ў Сопаце. Год пачаўся з экспазіцыі «Broń i chroń» (Уроцлаў), прысвечанай пытанням сацыяльных чаканняў жанчын у патрыярхальным асяроддзі. А завяршаецца [год] выставай «The Rite of Fall» у Кракаўскай Cricotece. Гэта дакамерны перформанс, натхнёны «Вясной святой» Ігара Стравінскага. Аднак «вясна» была заменена словам «восень», якое азначае пару года, але таксама і «падзенне», і ўсё гэта датычыцца дыктатарскай улады».

Беларуская мастачка Ала Савашэвіч намінавана на прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki
Агульны выгляд экспазіцыі выставы «Broń i chroń» Алы Савашэвіч у 66P Subiektywna Instytucja Kultury у 2024 годзе. Фота: Małgorzata Kujda.
Беларуская мастачка Ала Савашэвіч намінавана на прэстыжную польскую ўзнагароду Paszporty Polityki
Праца Ала Савашэвіч «Невядомы». Photo: Alicja Kielan courtesy of Museum.

Paszporty Polityki — польская ўзнагарода ў сферы культуры, якая ўручаецца штотыднёвым часопісам Polityka з 1993 года. Намінантаў, якія спаборнічаюць у сямі намінацыях, часопісу дапамагаюць вылучыць прадстаўнікі польскай крытыкі: сёлета іх было 52 чалавекі. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Paszporty Polityki адбудзецца 14 студзеня 2025 года — яе можна будзе ўбачыць у эфіры TVN24 і ў сацсетках медыя.

Пачытаць інтэрв’ю з Алай Савашэвіч можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: