«Беларусьфільм» пахваліўся ўдзелам расійска-беларускай стужкі «Чорны замак» у Міжнародным індыйскім кінафестывалі ў Гоа

Культура
Скрын з сайта фестываля.

Расійска-беларуская карціна «Чорны замак» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча прыме ўдзел у Міжнародным індыйскім кінафестывалі ў Гоа. «У рамках міжнароднай фестывальнай праграмы ў секцыі «From the consulate» пакажуць фільм «Чорны замак», які прадставіць прадзюсер і генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Юрый Аляксей», — падзялілася поспехам кінастудыі Белта. Праўда, варта адзначыць, што назва «From the consulate» перакладаецца «Ад консульства», што значыць, што стужка, рэжысёрам якой выступіў расіянін Кірыл Кузін, дэманструецца ў блоку кіно ад дыпламатычных прадстаўніцтваў. Яно не ўдзельнічае ў конкурсе.

«У дадзенай секцыі паказаць свае работы былі ўганараваны толькі тры краіны: Беларусь, Мексіка і В’етнам, — адзначае Белта. — «Чорны замак» адкрые секцыю міжнароднай праграмы 22 лістапада». Але на дадзены момант у секцыі ўжо чатыры стужкі. Апошняя — сумеснай вытворчасці Мексікі, ЗША і Францыі. Не выключаем, што спіс фільмаў у блоку і далей будзе пашырацца. То-бок Белта прыпадносіць прысутнасць расійска-беларускай стужкі на індыйскім фестывалі як вялікі прарыў, але паказ у падобнай секцыі наўрад ці можна назваць вялікім поспехам.

«Як мне здаецца, гэта адзіны рускамоўны фільм на самым буйным і найстарэйшым кінафестывалі ў Індыі і адным з найбольш значных у Азіі», — хваліцца Юрый Аляксей, пры гэтым усё ж не апісваючы дзе і на якой пляцоўцы будзе дэманстравацца карціна.

«Беларусьфільм» пахваліўся ўдзелам расійска-беларускай стужкі «Чорны замак» у Міжнародным індыйскім кінафестывалі ў Гоа
3D-праекцыя стэнда «Беларусьфільма» на Міжнародным індыйскім фестывалі ў Гоа. Фота: Белта.

Таксама глава кінастудыі заявіў «Чорны замак» Кірыла Кузіна і поўнаметражную анімацыю «Песню Сірын» Алены Туравай на індустрыяльнай пляцоўцы KINO BAZAAR індыйскага фестывалю.

«Індыя — адзін з асноўных нашых кінапартнёраў нароўні з Кітаем. Мы заключылі дамовы з індыйскімі прадпрымальнікамі аб дыстрыбуцыі нашых фільмаў у Індыі, прынялі ўдзел у Мумбайскім фестывалі ў чэрвені, а цяпер падалі свае фільмы для ўдзелу ў фестывалі на Гоа», — кажа Юрый Аляксей.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: