З новага года дзяржтэатры хочуць перавесці на роўнадолевае фінансаванне

Культура
Тэатр імя Янкі Купалы. Фота: Reform.by.

З 1 студзеня 2025 года стварэнне новых пастановак, правядзенне гастроляў, аплата камунальных паслуг, эксплуатацыйных выдаткаў і выплата заработнай платы будуць ажыццяўляцца на парытэтнай аснове (50/50) са сродкаў бюджэту і ўласных даходаў тэатраў. Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 422, скіраваны на ўдасканаленне падыходаў да фінансавання дзейнасці тэатральных дзяржустаноў.

Нагадаем, што летась у працу ўступіў указ, згодна якому схема фінансавання расходаў са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў тэатраў дзейнічала па прынцыпе 60/40 — пры стварэнні новых пастановак і правядзенні гастроляў, а таксама аплаце камунальных паслуг і эксплуатацыйных расходаў, выплаце заработнай платы. Зараз фінансаванне выдаткаў будзе адбываецца ўжо ў прапорцыі 50/50.

Раней таксама бягучы і капітальны рамонт тэатра, набыццё абсталявання і іншых асноўных сродкаў ажыццяўлялася «ў позным аб’ёме за кошт бюджэтных сродкаў». Згодна новаму дакументу, дзяржпадтрымка на перыяд правядзення тэатрам рамонтных работ будзе здзейсняцца «шляхам прадастаўлення тэатрам у бязвыплатнае карыстанне іншых памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, аплаты за кошт бюджэту камунальных паслуг і транспарту, які выкарыстоўваецца для ажыццяўлення асноўнай дзейнасці».

«З улікам праведзенай у 2024 годзе работы па актывізацыі дзейнасці тэатраў рэалізацыя норм Указа дасць магчымасць забяспечыць стабільнае функцыянаванне ўстаноў ва ўмовах раўнадолевага фінансавання, дабіцца больш эфектыўнага выкарыстання сродкаў бюджэту, а таксама станоўча паўплывае на ўдасканаленне рэпертуарнай палітыкі і актывізацыю творчай актыўнасці», — адзначаецца ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: