Вядоўца майстэрні – паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Сярод гасцей – польская перакладчыца Яанна Бэрнатовіч, паэтка і перакладчыца Наста Кудасава, перакладчык Сяргей Сматрычэнка ды іншыя.
Каб падаць заяўку, запоўніце гэтую форму.
Дашліце тэкст перакладу (або некалькі) і зыходны тэкст, з якога вы перакладалі, і матывацыйны ліст.
Дэталі тут.
Дэдлайн – 6 студзеня 2025 года (уключна).
Удзел у майстэрні бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная, прыярытэт у заявак з перакладамі. Выпускнікі і выпускніцы папярэдняга сезона таксама могуць удзельнічаць (але калі вашыя пераклады ўжо разбіраліся на занятках, у гэтым сезоне вашыя тэксты будуць мець меншы прыярытэт).
Дзеля бяспекі можна ўдзельнічаць пад псеўданімам.
Instagram-старонка Беларускага ПЭНа і сацсеткі Андрэя Хадановіча прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» – вырта быць асцярожнымі ў распаўсюдзе інфармацыі пра майстэрню.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram