Выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, абмеркавалі ў чарговым выпуску падкаста Open Muzej

Культура

Чарговы выпуск падкаста Open Muzej — ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі — даследуе ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі.

Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва «Близькисть» у Варшаве. Абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, падтрымку адно аднаго ў эміграцыі ды магчымасці захавання сувязі з радзімай на адлегласці.

Таксама ў эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашаў.

Выпуск даступны на платформах Spotify, Yandex Music, Apple Podcasts, Google Podcasts и Castbox.

Ініцыятыва Open Muzej мае на мэце стварэнне публічнага музея, арыентаванага на даследаванне, архіваванне, захаванне, падтрымку, развіццё і дэманстрацыю беларускага сучаснага мастацтва.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: