Першы выпуск падкаста Open Muzej — частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі — выйшаў сёння на платформах Spotify, Yandex Music, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.
У першым выпуску яго вядучы, культурны актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з рабочай групай праекта, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі праекта — сузаснавальніцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar Сяргей Шабохін. У ходзе размовы абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасных падставах, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце і раздробленасць прафесійнага асяроддзя.
Ініцыятыва «Адкрыты музей» мае на мэце стварэнне публічнага музея, арыентаванага на даследаванне, архіваванне, захаванне, падтрымку, развіццё і дэманстрацыю беларускага сучаснага мастацтва.
«Успрымаючы музей як працэс і супольнасць, як сумесны вопыт практыкі публічнай гісторыі і спосабу разумення свету, а таксама паважаючы мастацтва/культуру як права кожнага чалавека, каманда бачыць і развівае Open Muzej (OM) як качавую інфраструктуру, – агучылі сваю пазіцыю эксперты.
У наступных выпусках Багдан Хмяльніцкі разам з гасцямі абмяркуе ролю музеяў у кантэксце такіх актуальных тэм як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Ад гісторыі да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага — каманда праекта будзе асвятляць падзеі і тэндэнцыі, якія фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і цяпер.
Партнёры праекта: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project.
Сачыць за навінамі ОМ можна ў Instagram.
Слухаць падкаст можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: