Выдавецтва «Зміцер Колас» часова прыпыняе сваю дзейнасць. Ёсць звесткі, што Зміцер Колас — у КДБ

Главное
Серыя "Паэты планеты" ад Выдавецтва "Зміцер Колас". Фота: facebook.com/zmicierkolas.

UPD.! Выбачаемся за недакладнасць: кніга, за якую затрымалі Змітра Коласа, хутчэй за ўсё мае назву «Польска-беларускае памежжа 1939-1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў», якая нядаўна была прызнаная «экстрэмісцкай».

«Шаноўнае спадарства, выдавецтва прыпыняе сваю дзейнасць да асобнага паведамлення», — у сацыяльных сетках Выдавецтва Змітра Коласа сёння з’явілася наступная аб’ява.

Як паведаміла Reform.by крыніца з кніжных колаў, ёсць звесткі, што Зміцер Колас і яго друкар зараз знаходзяцца ў КДБ. Прычына —  надрукаваная кніга дакументаў з дзяржархіваў пра рэпрэсіі 1939-1941 гадоў. Рыхтаваў кнігу друкар Алесь Смалянчук з Гародні. Па выраку суда ад 06.01.2023 года Выдавецтву было забаронена распаўсюджваць выданне. Але мяркуецца, што Выдавецтва не паспела прыбраць яго з продажу. З гэтай нагоды Змітра Коласа выклікалі ў КДБ.

Выдавецтва «Зміцер Колас» вядомае кнігамі сусветнай паэзіі, прозы, драматургіі ў найлепшых беларускіх перакладах. Шырокае прызнанне атрымала кніжная серыя  выдавецтва «Паэты планеты». У цыкле выйшла 100 кніжак выбітных аўтараў свету — у прыватнасці, Г. Апалінэра, А. Міцкевіча, А. Э. Адынца, Б. І. Антоныча, Д. Паўлычкі, В. Сасюры, М. К. Сарбеўскага, У. Блэйка, Н. Ленау, Г. Гайнэ, Г. Гайма, А. Поцыу ды іншых паэтаў у перакладзе на беларускую мову ад знаных айчынных літаратараў і маладых перакладчыкаў. 28 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшла імпрэза з нагоды 100 выпуска серыі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: