Выдавецтва «Янушкевіч» у бліжэйшы час не будзе друкаваць Гары Потэра па-беларуску, аднак у яго планах не менш амбітныя праекты

Культура

Выдавец Андрэй Янушкевіч падвёў вынікі дзейнасці за паўгады і напісаў, што выдавецтва не знайшло ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі серыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра. «Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі, — паведаміў выдавец. — Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе»…

Таксама выдавецтва сутыкнулася з праблемай росту: аб’ёмы продажаў не настолькі вялікія, каб па-нармальнаму, ужо зараз, заняцца пашырэннем асартыменту. «10 выданняў за паўгода — гэта мала», — піша Янушкевіч.

Каб мець магчымасць выдаваць большую колькасць кніг, каманда просіць падтрымкі і адкрывае збор грошаў на Zrzutka.pl і Patreon.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: