«Вы павінны ведаць, што выратавалі маё жыццё!»: Андрэй Гнёт выступіў на цырымоніі Еўрапейскай кінапрэміі

Культура
Андрэй Гнёт на цырымоніі Еўрапейскай кінаапрэміі. Фота: сацсеткі прэміі.

«Найлешым дакументальным фільмам-2024» па версіі Еўрапейскай кінаакадэміі стала стужка «Няма іншай зямлі» («No other land») Юваля Абрахама, Рэйчэл Сзор, Базэля Адра і Хамдана Балала — пра палестынска-ізраільскі канфлікт. Учора на цырымоніі European Film Awards — Еўрапейскай кінапрэміі — імя пераможцаў у гэтай намінацыі агучыў беларускі кінарэжысёр Андрэй Гнёт. Ён быў запрошаны вядомай інстытуцыяй у якасці госця цырымоніі і адкрыў канверт з імёнамі лаўрэатаў. У сваёй прамове на сцэне ў KKL у швейцарскім Люцэрне — фільммейкер з Беларусі коратка распавёў сваю гісторыю і падзякаваў еўрапейскай супольнасці за яе удзел у яго вызваленні. «Вы павінны ведаць, што выратавалі маё жыццё!», — сказаў ён, нагадаўшы пра адкрытыя лісты з подпісамі еўрапейскіх кінематаграфістаў, якія былі дасланыя ў свой час сербскім уладам.

«Я ўпэўнены, што вы зараз пытаеце сябе: хто гэты хлопец? — так распачаў сваю прамову кінематаграфіст. — Я — Андрэй Гнёт, рэжысёр з Беларусі — краіны, у якой свабода мусіць пакласці канец дыктатуры. Пасля пратэстаў 2020 года я быў вымушаны пакінуць краіну, як сотні тысяч беларусаў. У 2023-м я быў арыштаваны ў белградскім аэрапорце і правёў год у зняволенні: спачатку ў турме, потым — пад хатнім арыштам на падставе фальшывага ордэра, выдадзенага Лукашэнкам. Я сутыкаўся з небяспекай экстрадыцыі кожны свой дзень. Дзякуючы адкрытым лістам ад еўрапейскай кінасупольнасці я быў вызвалены і — мой Бог! — вы нават не можаце ўявіць маёй удзячнасці — яна вялізарная! Вы павінны ведаць, што выратавалі маё жыццё! І таму я тут».

«Вы павінны ведаць, што выратавалі маё жыццё!»: Андрэй Гнёт выступіў на цырымоніі Еўрапейскай кінапрэміі
Андрэй Гнёт на цырымоніі Еўрапейскай кінапрэміі. У адрозненне ад іншых кінаўзнагарод госці Еўрапейскай кінапрэміі ідуць па «блакітным дыванку». Photo: Vittorio Zunino Celotto/Getty Images.

«І што я думаю зараз? — працягнуў Андрэй Гнёт. — Праўда. Яна можны быць непрыгожай, некамфортнай, часам жорсткай, той, якая паказвае зло сусвету. Вось чаму тыя, хто служыць злу, баяцца праўды. Вось чаму трэба мець смеласць гаварыць праўду. Праўда таксама — вялікая каштоўнасць, але гаварыць яе таксама мае сваю цану. Я ведаю гэта.

«Вы павінны ведаць, што выратавалі маё жыццё!»: Андрэй Гнёт выступіў на цырымоніі Еўрапейскай кінапрэміі
Андрэй Гнёт (другі злева) разам з пераможцамі 37-й Еўрапейскай кінапрэміі. Фота: сацсеткі прэміі.

Я захапляюся фільмамі, якія я прадстаўляю сёння. Яны — сумленныя, смелыя і таленавітыя. Кожны з іх шчыра і глыбока крануў мяне. Кожны з іх выкрывае праўду, у якой мы жывем. І гэта тое, што павінна прыйсці. Найлепшы еўрапейскі дакументальны фільм 2024 года… «No other land», — завяршыў сваю прамову агучваннем імёнаў пераможцаў беларускі фільммейкер.

Знятая палесціна-ізраільскай групай з чатырох актывістаў, дакументальная стужка No other land з’яўляецца спробай адлюстравання двух бакоў канфлікту ў рэгіёне. У фільме паўстаюць гісторыі палестынскага актывіста Базэля Адры і ізраільскага журналіста Юваля Абрахама.

Вось, што Юваль распавядаў пра здымкі :

«У сям’і і суседзяў Базэля быў велізарны архіў відэа, які здымаўся на працягу 20 гадоў. А потым мы, як актывісты, разам былі на месцы, разам працавалі амаль пяць гадоў і шмат здымалі. У нас была Рэйчэл, аператар і сурэжысёр фільма, якая ўжо нас здымала ў сваю чаргу. Так што кадраў было багата. Вайскоўцы двойчы ўваходзілі ў дом Базэля і канфіскоўвалі кампутары і фотаапараты. Такім чынам, мы заўсёды былі вельмі, вельмі напружаныя. Гэта было складана лагістычна і даволі напружана, але ў рэшце рэшт мы справіліся».

«Вы павінны ведаць, што выратавалі маё жыццё!»: Андрэй Гнёт выступіў на цырымоніі Еўрапейскай кінапрэміі
Кадр з фільма «Няма іншай зямлі».

Кінажурналіст Ловія Г’яркі, рэцэнзуючы фільм для The Hollywood Reporter, назвала «Няма іншай зямлі» «разбуральным партрэтам»: «Фільм не з’яўляецца дакументам знойдзеных рашэнняў, але ён пазіцыянуе сябе як крок у руху да будучыні, дзе палестынцы такія ж свабодныя, як ізраільцяне».

Нагадаем, што стужка таксама была адзначана як «Найлепшы дакументальны фільм» на Берлінале-2024.

«Найлепшы ігравым фільмам» па версіі Еўрапейскай кінаакадэміі ў 2024 годзе стала карціна «Эмілія Перез» (Emilia Perez) Жака Адыяра, у якой па сюжэце галоўная гераіня дапамагае лідару мексіканскага наркакартэля правесці аперацыю па змене полу, каб скрыцца ад уладаў. Фільм перамог таксама ў катэгорыях «Найлепшая еўрапейская актрыса» — Карлас Сафія Гаскон, «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр» і «Найлепшы сцэнар» — уласна, Жака Адыяр.

«Вы павінны ведаць, што выратавалі маё жыццё!»: Андрэй Гнёт выступіў на цырымоніі Еўрапейскай кінапрэміі
Кадр з фільма «Эмілія Перез».

Узнагароды за ўнёсак у кінематограф атрымалі легенды кіно — нямецкі кінарэжысёр Вім Вендарс і італьянская актрыса Ізабела Раселіні.

Цырымонія European Film Awards адбылася 7 снежня ў швейцарскім Люцэрне ў KKL Luzern — Цэнтры культуры і кангрэсаў горада.

Падрабязней пра лаўрэатаў Еўрапейскай кінапрэміі можна даведацца тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: