Заўтра ў Швейцарыі будуць названы пераможцы Еўрапейскай кінапрэміі. Адну з узнагародаў на гала-цырымоніі будзе ўручаць Андрэй Гнёт

Культура
Фота: сацсеткі Еўрапейскай кінапрэміі.

Заўтра, 7 снежня, у швейцарскім Люцэрне адбудзецца цырымонія ўзнагароджання European Film Awards — Еўрапейскай кінапрэміі, якая адзначае найлепшыя дасягенні ў еўрапейскім кіно за мінулы год. На ўрачастаці ў KKL Luzern — Цэнтры культуры і кангрэсаў горада — узнагароду за найлепшы дакументальны фільм будзе ўручаць беларускі рэжысёр Андрэй Гнёт. Як адзначыў фільммейкер, гэта для яго вялікі гонар. «Дзякуй за давер і падтрымку!» — напісаў Андрэй у сваіх сацсетках.

Варта адзначыць, што сёлета Еўрапейская кінаакадэмія (EFA) зрабіла свой значны ўнёсак у кампанію ў падтрымку Андрэя Гнёта, якую распачалі сябры Беларускай незалежнай кінаакадэміі (BIFA) — прадзюсарка, сузаснавальніца беларускай незалежнай кінаінстытуцыі Воля Чайкоўская і акцёр Міця Савелаў. У ліпені BIFA і EFA сумесна заклікалі да неадкладнага вызвалення беларускага рэжысёра, а ў жніўні ліст у падтрымку беларускага творы падпісалі больш за сто беларускіх і замежных культурных дзеячаў — пісьменнікаў, рэжысёраў, прадзюсараў, актораў, сцэнарыстаў. Сярод тых, хто не застаўся абыякавым да лёсу беларускага актывіста, былі: французская актрыса Жюльет Бінош, брытанскі кінарэжысёр Кен Лоўч, венгерскі кінематаграфіст Бела Тар, польская кінарэжысёрка Агнешка Холанд, заснавальнікі Беларускага Свабоднага тэатра, рэжысёры Мікалай Халезін, Наталля Каляда, нямецкая актрыса і сцэнарыстка Маргарэт фон Трота, румынскі рэжысёр Крысціян Мунджыу, ды іншыя артысты з усяго свету. (Нагадаем, што Андрэй Гнёт быў эвакуіраваны з Сербіі ў ЕС праз 7 месяцаў 6 дзён у турме і 5 месяцаў пад хатнім арыштам).

Заўтра ў Швейцарыі будуць названы пераможцы Еўрапейскай кінапрэміі. Адну з узнагародаў на гала-цырымоніі будзе ўручаць Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт пасля таго, як пакінуў Сербію. Фота: інстаграм рэжысёра.Таксама ў 2021 годзе Еўрапейская кінаакадэміі падтрымала і кампанію ў абарону беларускай дырэктаркі Міжнароднага кінафестываля WATCH DOCS Belarus Таццяны Гацуры-Яворскай. (Нагадаем, што да таго, як пакінуць Беларусь у 2021 годзе праваабаронца правяла ў зняволенні некалькі содняў, праходзячы па крымінальнай справе). Да ліста-закліку вызваліць Таццяну ў той вырашальны момант далучыліся больш за сто кінафестываляў свету. Ініцыятарам кампаніі ў падтрымку калегі тады выступіў беларускі кінарэжысёр Аляксей Палуян.

У выніку, як знак перамогі салідарнасці і падтрымкі Еўрапейская кінаакадэмія запрасіла сёлета Андрэя Гнёта адкрыць канверт з імём пераможцы ў намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм».

Тут варта пазначыць і яшчэ адну сувязь. Летась у Еўрапейскай кінапрэміі ў катэгорыі «Найлепшая дакументальная карціна», у якой сёлета будзе ўручаць прыз будучаму лаўрэату, за перамогу спаборнічаў фільм беларускіх дакументалістаў Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча «Радзіма». У мінулым годзе Ганна і Аляксанр сталі чальцамі еўрапейскай кінаарганізацыі, далучыўся да чатырох іншых беларусаў у EFA — Ігара Сукманава, Волі Чайкоўскай, Аляксея Палуяна і яшчэ аднога чальца, які пажадаў застацца ананімным.

Заўтра на 37-й урачыстай цырымоніі ўзнагароджання Еўрапейскай кінапрэміі ў Люцэрна будуць прысутнічаць 1000 гасцей, і Андрэй Гнёт будзе там.

«Тое, што заўтра я буду мець прамову і ўзнагароджваць пераможцу найлепшай дакументальнай стужкі з вялізнай моцнай еўрапейскай пляцоўкі, тое, што голас беларуса(ў) прагучыць у Люцэрне — гэта вялікі гонар, адказнасць і шчасце», — падзякаваў усім датычным да яго вызвалення, і ў прыватнасці Воле Чайкоўскай і Міце Савелу, Андрэй Гнёт.

Крыху добрых навінаў у еўрапейскім і беларускім свеце кіно.

Глядзець стрым цырымоніі ўзнагароджання можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: