У Штутгарце падчас канцэрта вакальнага ансамбля выканаюць аўдыявізуальны спектакль, напісаны па кнізе беларускай фатографкі Вольгі Бубіч

Культура
Фота: PlatformB.art

У Тэатры Штутгарта 4 ліпеня пройдзе канцэрт «Дзіўны свет» Новага вакальнага ансамбля Штутгарта, у праграму канцэрта ўвойдзе аўдыявізуальная праца «𝐓𝐡𝐞 𝐀𝐫𝐭 𝐨𝐟 (𝐍𝐨𝐭) 𝐅𝐨𝐫𝐠𝐞𝐭𝐭𝐢𝐧𝐠», напісаная кампазітарам Сяргеем Неўскім сумесна з Вольгай Бубіч, для чатырох галасоў, электронікі і відэа ў 2023 годзе. Твор заснаваны на аднайменнай фотакнізе Вольгі Бубіч, у якой розныя жанчыны і прадстаўнікі ЛГБТК + з Беларусі задаюцца пытаннем, якія ўспаміны былі б для іх самымі шчаслівымі і якія ўспаміны яны больш за ўсё хацелі б забыцца.

Вольга Бубіч — беларуская журналістка, выкладчыца і куратарка platformB, з’яўляецца аўтарам трох кніг, у тым ліку апошняй пра памяць і цэнзуру. Яе працы публікаваліся ў Stern, Eurozine, Versopolis, Die Presse і IWPR.

Пра сваю фотакнігу «𝐓𝐡𝐞 𝐀𝐫𝐭 𝐨𝐟 (𝐍𝐨𝐭) 𝐅𝐨𝐫𝐠𝐞𝐭𝐭𝐢𝐧𝐠» Вольга Бубіч расказвае тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: