У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў

Главное
У якасці ілюстрацыі выкарыстаны малюнак Алеся Пушкіна. Крыніца: prisonart.spring96.org

«Пачуцці: Малюнкі палітвязняў Беларусі» — 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца выстава твораў беларускіх палітзняволеных. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў звыш 100 мастацкіх прац, якія былі створаны палітвязнямі ва ўмовах турэмнага зняволення.

На адкрыцці падзеі адбудзецца і прэзентацыя музычнага альбома «Пазначаныя жоўтым» моцнага поліфанічнага выказвання пра чалавека ў страшных умовах гвалту лукашэнкаўскага рэжыму. Нагадаем, што гэты альбом, у якім музыка спалучаецца з запісамі галасоў палітзняволеных, гукамі затрыманняў і судоў, быў створаны «Вясной» разам з камандай беларускіх актораў, музыкаў, рэжысёраў.

У сённяшніх умовах, калі перадаваць малюнкі з месцаў зняволення стала забаронена, а многія з іх наўпрост знішчаюцца супрацоўнікамі беларускіх турмаў, падобныя творы маюць асаблівую каштоўнасць — іх збераглі самі палітзняволеныя, іх родныя і праваабаронцы, звяртае ўвагу на каштоўнасць захаваных прац праваабарончы цэнтр «Вясна».

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў

«Гэтыя працы — крык душы, зашыфраваны ў лініях, вобразах і колерах, які адлюстроўвае прагу свабоды, любові да блізкіх і стойкасць перад несправядлівасцю. Гэта спроба выстаяць нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі, не страціць сябе і сувязь са знешнім светам. «Пачуцці» — гэта эмацыйны зварот з-за турэмных крат тых, хто пазбаўлены голасу, але працягвае сваю барацьбу».

Куратарам выставы выступае былы палітзняволены Арцём Задруцкі.

Што да альбома «Пазначаныя жоўтым» — гэта моцны і ўзрушальны расповед пра сілу духу ў нечалавечых умовах. Праз шэсць трэкаў плыткі — «Затрыманне», «Умовы», «Суд», «Лісты», «Пасля вызвалення», «Дзеці» — паўстае цяжкая і невыносная прастора, у якой сёння знаходзяцца тысячы і тысячы беларусаў. «Пазначаныя жоўтым» — гэта магчымасць апынуцца ўнутры гэтай прасторы, адчуць боль, адчай і годнасць беларускіх палітвязняў.

Аўтаркай ідэі і менеджаркай альбома выступіла акторка Крысціна Дробыш. У камандзе — рэпер і аўтар тэкстаў Аngst, музыка і рэжысёр Арцём Ставер, праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук. У выкананні трэкаў узялі ўдзел акторы, музыкі, рэжысёры, сярод якіх — Андрэй НовікКсенія Галубовіч, а таксама былыя палітзняволеныя Алесь Папковіч і Алана Гебрэмарыям.

У кампазіцыях альбома можна пачуць бразгат кайданкоў Марыі Калеснікавай, абурэнне жыхароў «Плошчы Перамен» пры затрыманні Сцяпана Латыпава, голас Сяргея Ціханоўскага, сведчанні асуджанага па «справе Зельцэра» Арцёма Задруцкага, як чытаюць лісты да мамы і таты Насця і Ваня — дзеці палітзняволеных Антаніны Канавалавай і Сяргея Ярашэвіча.

Час і месца выставы і прэзентацыі плыткі — 10 снежня, 19.00, Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: