26 лістапада ў 19.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе музычна-паэтычная праграма «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…» у выкананні Міхала Бараноўскага. Яна будзе прымеркавана да дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча.
Уладзімер Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада ў 1930 годзе ў Оршы. Празаік, паэт, драматург, ён нароўні з Быкавым – самы чытаны беларусамі айчынны пісьменнік. Яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры.
«Са спазненнем на стагоддзе (на тое былі незалежныя ад нас прычыны) Уладзімір Караткевіч выканаў у Беларусі тую ж гістарычную місію, што Генрык Сянкевіч у Польшчы, Алоіс Ірасек у Чэхіі, Вальтэр Скот у Англіі, — пісаў пра Караткевіча Адам Мальдзіс. — Ён стварыў беларускі гістарычны раман «для падмацавання сэрцаў» — як Сянкевіч. А затым — гістарычную тэтралогію (драмы «Званы Віцебска», «Маці Урагану», «Кастусь Каліноўскі», «Калыска чатырох чараўніц»). Спрабаваў стварыць беларускае гістарычнае кіно, хаця пільныя рэжысёры і цэнзары ўвесь час штурхалі яго на псеўдагістарызм («Этот Юрась Братчик, этот Христос у вас что-то явно не то говорит»). I ўсё гэта ім рабілася, каб даказаць свайму народу, што ён такі ж, як і іншыя народы, што ён мае права на гістарычнае быццё, бо мае сваю «нармалёвую», багатую гісторыю, што ён не папялушка, а нераспазнаная самім сабой каралеўна.
Карацей кажучы, абуджаў нацыянальную самасвядомасць і тым самым набліжаў, правакаваў падзеі, якія адбыліся пасля яго смерці, у канцы 80-х і ў 90-х гадах.
Набліжаў нашу сённяшнюю, няхай яшчэ і сумніўную, незалежнасць. З ім канчалася адна эпоха, якую ён перарос ужо ў студэнцтве (бурнае рэагаванне на смерць Сталіна, калі будучага пісьменніка ў каторы раз збіраліся выключыць з універсітэта). Ён прадбачыў будучыню, якая яго і вабіла, і палохала («Не падрыхтаваны мы, хлопцы, да нечага сур’ёзнага, занадта доўга спалі»)».
Раман «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…» быў нaдpyкaвaны ў чacoпice «Пoлымя» ў 1962 годзе. Плaнaвaлacя выдaннe кнiгi «Лeaнiды нe вepнyццa дa 3ямлi», кyды пaвiнны былi ўвaйcцi aднaймeнны paмaн i aпoвecць «Дзiкae пaлявaннe кapaля Cтaxa». Aднaк вoceнню 1963 гoдa нaбop кнiгi быў paccыпaны. Acoбнae кнiжнae выдaннe paмaнa з’явiлacя нa бeлapycкaй мoвe тoлькi ў 1982 гoдзe, пpaз двaццaць гaдoў пacля пepшaдpyкy.
У рамане змешчаны вершы лірычнага героя, 30-гадовага пісьменніка – узнёслая і трагічная гісторыя кахання, якая нікога не пакіне абыякавым.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram