23 жніўня музей Якуба Коласа ў Мінску запрашае на прэзентацыю кнігі «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны».
Кніга прысвечана Скарынавым вандроўкам па Еўропе. Разам з навукоўцамі-скарыназнаўцамі аўтар Аляксандр Калбаска наведвае гарады, дзе Скарына пакінуў свой культурны след, і запрашае шаноўных чытачоў далучыцца да вандроўкі.
Вось тут Аляксандр Калбаска расказвае пра пачатак яго вандровак у пошуках слядоў Францыска Скарыны.
Акрамя прэзентацыі адбудзецца ячшэ і аўтограф-сесія ад аўтара кнігі Аляксандра Калбаскі і мастака Міхаіла Дайлідава.
Уваход на прэзентацыю па квітку ў музей — 6.50 руб.
Мерапрыемства пачнецца а 18.00 па адрасе вул. Акадэмічная, 5.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: