29 ліпеня ў Кракаве ў чацвёрты раз пройдзе Беларускі Пікнік Letucień — свята для ўсіх узростаў, дзе ёсць актыўнасці нават для самых маленькіх.
Яго мэта — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак, каб умацоўваць дыяспару ў Кракаве і разам ствараць карысныя і яркія праекты.
У праграме вялікі канцерт, DJ-пляцоўка, беларускія танцы; прастора майстар-класаў, кірмаш з 25 беларускіх і ўкраінскіх майстроў; пляцоўка ад «Кніжны вырай», адукацыйная пляцоўка TED, беларускі квіз ад «SuperQuiz»; дзіцячыя забавы і фудкорт.
Летась пікнік наведала каля трох тысяч чалавек, а са сцэны выступалі Shuma і Dlina Volny, гралі беларускія дыджэі, адбываліся майстар-класы, на адукацыйнай пляцоўцы расказвалі пра нейрасеткі і беларускую сімволіку.
Уваход на Letucień вольны!
Letucień — цалкам валанцёрскі праект, а падрыхтоўка такога свята патрабуе не толькі чалавечых рэсурсаў, але і немалых фінансаў.
Арганізатары падзеі просяць дапамагчы ахвяраваннямі.
Спасылка на збор сродкаў — у апісанні профілю @picnic.letucien і ў сторыс.
Калі: 29.07.2023 у 11.00.
Дзе: Кракаў, парк Jordana.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: