У Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку ўпершыню прайшоў Калядны фэст

Культура
Калядны фэст у Беластоку. Фота: М. Заброцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У гэтыя дні па ўсім свеце беларусы ладзяць калядныя вечарыны, але у беластоцкім Цэнтры беларускай культуры святкаванне прайшло ўпершыню.

Нагадаем, што адным з галоўных вынікаў года 2024 года для беларускай супольнасці Падляшша стала стварэнне Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку — як дзяржаўнай установы. У студзені Цэнтр адзначыць першы год свайго існавання.

Падчас мерапрыемства, праведзенага сумесна з хабам «Новая зямля» гатавалі калядныя стравы, глядзелі батлейку, удзельнічалі ў майстар-класах па выцінанцы. І слухалі калядкі з усяго свету. За гэтую частку праграмы адказвалі гусляр і мультыінструменталіст Алесь Чумакоў і спявачка Таццяна Ячная. Калядкі музыкі спяваюць у перакладзе на беларускую мову і пад адмысловы акампанемент – старажытныя гуслі.

Адметнасць святкавання было ў тым, што на Беласточчыне свае мясцовыя беларускія калядныя традыцыі і яны адрозныя ад тых, якія існуюць у самой Беларусі. Віцэ-дырэктар Цэнтра беларускай культуры Ілона Карпюк у інтэрв’ю Беларускай службе Польскага радыё патлумачыла, што на Падляшшы калядаванне больш звязанае з царкоўным жыццем. А ў Беларусі калядкі маюць зусім іншы характар — яны больш жартоўныя.

Арганізатары імкнуліся, каб традыцыя калядавання ў кантэксце гэтага фестывалю ўзбагачалася і развівалася, дзякуючы таму, што цяпер у рэгіёне мясцовыя беларускія жыхары кантактуюць з беларускімі эмігрантамі, якія прыўносяць нешта сваё ў старажытнае свята.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: