У Варшаве на дзень бязвыбараў адбудзецца фестываль «Беларусы годныя лепшага»

Главное
Фота: сацсеткі праекта.

Як правесці дзень бязвыбараў? Дэмакратычная супольнасць падрыхтавала для беларусаў адзін з альтэрнатыўных варыянтаў — далучыцца да фестывалю «Беларусы годныя лепшага». 26 студзеня ў Варшаве адбудзецца вялікі форум, на якім збяруцца культурныя дзеячы, палітыкі, эканамісты, спартсмены, актывісты, каб прапанаваць сваю візію будучыні. Трансляцыя падзеі, як абяцаюць арганізатары, будзе весціся на ўсіх даступных у Беларусі пляцоўках.

«Мэта фестывалю — сабраць свабодных беларусаў і беларусак, аднавіць пачуццё адзінства і стварыць платформу для абмеркавання ключавых пытанняў, — дадае каманда фэсту. — Мы хочам натхніць удзельнікаў на дзеянні і скіраваць увагу на будучыню краіны, а не бягучыя бязвыбары».

Фестываль мае незвычайны фармат: «гэта спалучэнне музычных нумароў і дынамічных, яскравых выступаў у стылі TED Talks, дзе палітыкі, эканамісты, актывісты, спартсмены і культурныя дзеячы могуць падзяліцца сваімі поглядамі на самыя актуальныя пытанні».

Ужо зараз вядомы імёны са спісу спікераў: Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Валер Мацкевіч, Таццяна Мартынава, Роза Турарбекава, Андрэй Стрыжак, Юлія Чарняўская, Аляксандр Кныровіч, Аляксандр Ханевіч, Сцяпан Пуціла, Алана Гебремарыям, Слава Касінераў

Арганізатары падзеі — супольнасць беларусаў, якая прадстаўлена як палітычнымі (Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная рада), так і грамадзянскімі структурамі, у супрацоўніцтве з беларускімі медыяэкспертамі.

Як адзначае каманда фэсту, «стаць часткай «Беларусы годныя лепшага» можа кожны». Трансляцыя падзеі будзе весціся на ўсіх даступных пляцоўках у Беларусі. Ды таксама будзе падрыхтаваны запіс выступаў на выпадак блакіроўкі з боку рэжыму.

Час і месца правядзення: 26 студзеня, Варшава, The Tides, Wioślarska 8
.

Сачыць за праграмай ініцыятывы можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: