Тоўсцікаў, Ярміліна, Памідораў: у Вільні пройдзе Калядны «Шпакоўнік»

Культура
"Шпакоўнік" ў 2024 годзе. Фота: сацсеткі Анастасіі Шпакоўскай.

«Шпакоўнік» – гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, які ладзіць з камандай у Вільні акторка і лідарка гурта Naka Анастасія Шпакоўская. З пераездам Анастасіі са сталіцы Літвы ў Варшаву ініцыятыва не спынілася: 9 студзеня ў Vilniaus senasis teatras адбудзецца Калядная сустрэча, на якой выступяць актор Сяргей Тоўсцікаў, піяністка Святлана Ярміліна і беларускі рок-музыкант Аляксандр Памідораў.

Сяргей Тоўсцікаў – да 1998 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, а потым быў запрошаны ў трупу прагрэсіўнага мінскага тэатра «Дзе-Я?». У 2020 годзе артыст быў звольнены па палітычных прычынах.

Святлана Ярміліна — шмат гадоў выкладала ў Мінскім музычным каледжы. Піяністка з’яўляецца лаўрэаткай міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. З 2023 года жыве ў Вільні.

Аляксандр Памідораў — вядомы беларускі музыка, аўтар песень, журналіст. Заснавальнік гурта «Pomidor/OFF», які быў прызнаны «Гуртом года» на «Рок-каранацыі-2011». Аўтар культавых кампазіцый «Цуд на Каляды», «Я выхажу». Пасля затрымання і страты працы ў 2021 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь. Жыве ў Польшчы.

Тоўсцікаў, Ярміліна, Памідораў: у Вільні пройдзе Калядны «Шпакоўнік»

Як падкрэслівае Анастасія, «Шпакоўнік» — гэта ўнікальная магчымасць блізка пазнаёміцца ​​і паразмаўляць з музыкантамі, паэтамі, акцёрамі. Гэта жывы дыялог і жывая творчасць у хатняй абстаноўцы з утульнай атмасферай. Камерныя канцэрты — як маленькае жыццё, пражытае разам. На адной хвалі. На адным дыханні», — нагадвае пра камерных фармат музычна-паэтычных сустрэч творца і арганізатарка.

Імпрэзы звычайна праходзіла ў арт-кавярні «Balkonas», якая месціцца ў будынку Старога тэатра на рагу вуліц Басанавічуса і Міндаўга. Уваход на вечарыну вольны, але патрабуецца рэгістрацыя.

Час і месца падзеі — 9 студзеня, 19.00, Vilniaus senasis teatras ( Basanaviciaus str. 13).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: