У Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна

Культура

12 студзеня ў Вялікім канцэртным зале Белдзяржфілармоніі пройдзе традыцыйны штогадовы канцэрт да дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.

Штогадовы канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна – візітная картка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча. Сёлета аркестр успомніць Уладзіміра Мулявіна разам з Янам Жанчаком – яркім і харызматычным рок-выканаўцам, у творчасці якога песні «Песняроў» займаюць адно з вядучых месцаў.

«Сярод прэм’ер — паведамляюць у філармоніі, — знакамітыя песні «Ты мне вясною прыснілася» (муз. Ю. Семянякі, сл. М. Шушкевіча) і «Авэ, Марыя» (муз. С. Іванова, сл. М. Танка), з якімі «Песняры» дэбютавалі на эстрадзе, беларускія народныя песні ў апрацоўках Уладзіміра Мулявіна «І туды гара, і сюды гара», «Ідзем-пайдзем удоль вуліцы», «Стаіць вярба» канца 1960-х — пачатку 1970-х, а таксама не менш папулярная «Каліна» з праграмы каляндарна-абрадавых песень 1979 года, якую непараўнальна выконваў саліст «Песняроў» Леанід Барткевіч«.

У канцэрце прыме ўдзел сузаснавальнік ансамбля «Песняры», ветэран беларускай эстрады, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Місевіч, а таксама саліст аркестра Андрэй Коласаў.

Вядучая ­– Вольга Брылон.

Пачатак канцэрта ў 19:00.

Білеты можна  замовіць анлайн.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: