Дуэт Naka Acoustic прэзентаваў на Perfaratar песню на верш Міхала Анемпадыстава. Слухачы назвалі кампазіцыю «музычнай Гернікай»

Культура
Скрыншот з відэа.

«Хутка павінна пачацца» — дуэт Naka Acoustic — Анастасія Шпакоўская і Сяргей Шчурко — прэзентавалі на пляцоўцы Perfaratar кампазіцыю на верш Міхала Анемпадыстава. «Глыбокі эмацыйны вынік мінулага года і ўсіх падзей рэвалюцыйна-ваеннага перыяду» — так апісалі новую песню музыкі.

«Хоць тэкст быў напісаны Міхалам Анемпадыставым яшчэ ў 1996 годзе, ён дзіўным чынам перадае прадчуванне цёмнай будучыні», — адзначаецца ў анатацыі да прэм’еры.

Распавядаючы раней пра кампазіцыю ў інтэрв’ю «Еўрарадыё», Анастасія Шпакоўская падкрэсліла, што менавіта верш беларускага паэта стаўся адпраўной кропкай для стварэння песні. Лідарка гурта Naka выпадкова ўбачыла гэты твор і вырашыла напісаць да яго музыку.

Калі пісала яе, то я думала пра тое, што Міхал у 1996 годзе ўкладаў у гэтыя словы… Што тычыцца мяне, то я ўкладала прадчуванне трагічнага надлому, вайны, прадчуванне нейкага часу нашага асабістага выбару. Гэта можа выглядае песімістычна, але да нашай рэчаіснасці мае дачыненне. Калі мы рабілі песню з музыкамі, з Сяргеем, я шмат казала пра тое, што гэта пра нашу будучыню, якая зараз залежыць толькі ад Бога. […] І гэтыя падзеі датычацца ўсяго свету, а не толькі Беларусі, — падзялілася спявачка.

Хтосьці з слухачоў ужо назваў кампазіцыю «Хутка павінна пачацца» «музычнай Гернікай», адсылаючы да слыннага палатна Пабла Пікаса.

Дуэт Naka Acoustic у складзе вакал-гітара  — Анастасія Шпакоўская і Сяргей Шчурко — прэзентаваў сваю праграму ў мінулым годзе ў Беластоку. Анастасія не выключае, што «Хутка павінна пачацца» можа займець сваю відэаверсію — паўнавартасны кліп.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: