У панядзелак, 30 верасня, Беларуская Рада культуры абвясціла Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай. Данаты, пералічаныя на рахунак Рады культуры, перададуць Ніне для пакрыцця выдаткаў на лячэнне і апеку.
Сёння Рада культуры паведаміла, што сабрана каля трох тысяч еўра. Збор сродкаў працягнецца да панядзелка.
Нагадаем, што мастачка Ніна Маргаева, якая вымушаная была пакінуць Беларусь праз рэпрэсіі, зараз знаходзіцца ў Польшчы. У студзені 2023 года ў яе дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС), што прывяло да значнага пагаршэння фізічнага стану. Ніне патрэбна пастаянная дапамога апекуна, што спараджае новыя выдаткі.
Дапамагчы мастачцы можна тут.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥