Землятрус у Турцыі прывёў да пашкоджання найважнейшых культурных аб’ектаў. Большая частка гістарычнага замка ў Газіянтэпе разбурана, пашкоджанні атрымала і Цытадэль Алепа ў Сірыі.
Бастыёны ва ўсходняй, паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частках замка Газіянтэп абваліліся. У астатніх вежах з’явіліся вялікія расколіны. Жалезныя парэнчы крэпасці раскіданыя па навакольных ходніках. Падпорная сцяна побач з замкам таксама павалілася. Купал і ўсходняя сцяна гістарычнай мячэці Шырвани побач з замкам часткова абрынуліся.
Крэпасць у Газіянтэпе ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Паводле археалагічных раскопак, замак быў упершыню пабудаваны як вартавая вежа ў рымскі перыяд у II-IV стагоддзях нашай эры і з часам пашыраўся.
Свой цяперашні выгляд ён набыў у 527-565 гадах нашай эры ў перыяд кіравання візантыйскага імператара Юстыніяна I. Сёння замак выкарыстоўваецца як панарамны музей абароны і гераізму Газіянтэпа, тут таксама перыядычна дэманструецца дакументальны фільм пра абарону горада ад французскіх войскаў пасля падзення Асманскай імперыі.
Землятрус, які адбыўся на паўднёвым усходзе Турцыі, нанёс пашкоджанні замку крыжакоў Маргат недалёка ад горада Баніяс у Сірыі. У выніку падземных штуршкоў адбылося частковае разбурэнне некаторых сцен і адной з вежаў.
Таксама пашкоджана цытадэль Алепа ў Сірыі, якая мае статус аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У выніку падземных штуршкоў у адной са сцен гістарычнай крэпасці ўтварылася расколіна. Моцна пацярпеў і гістарычны цэнтр сірыйскага Алепа.
Землятрус магнітудай 7,4 адбыўся на паўднёвым усходзе Турцыі 6 лютага. Эпіцэнтр здарэння зафіксавалі каля турэцкага горада Газіянтэп.
Паводле інфармацыі турэцкіх уладаў, у краіне пацверджана гібель больш за пяць тысяч чалавек. Пацярпела больш за 3 тысячы будынкаў.
У Сірыі паведамляюць пра больш чым 1600 загінулых.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: