21 снежня ў Варшаве адбудзецца грандыёзны фестываль беларускай электроннай музыкі VARUŠNIAK, які прапануе гасцям забыцца на адну магічную ноч і акунуцца ў атмасферу Калядаў. Гэта магчымасць адкінуць дарослыя клопаты, зрабіць святочны макіяж, надзець маску і стаць тым, кім заўсёды марыў быць, — на цэлых 11 гадзін танцаў і музыкі.
На сцэне вас чакаюць вядомыя выканаўцы, якія злучаць беларускія традыцыі з сучаснай электроннай музыкай.
Праграма фестывалю:
VIEČAR (вечаровая частка):
- Naviband
- The Lazy Jesus
- Spievy feat. Kasary
- Anastasia Rydlevskaya
- Nochy
- Domsun
- Žuravl
- Mufer
NOČ (начная частка):
- Šuma
- Voin Oruwu
- Budzko
- Dima Kachan
- Dolu
- Dosaaf
- Lizzy Bordan
- Nosal
Дзе і калі:
📅 21 снежня (субота)
🕛 19:00 – 06:00
📍 Klub OCZKI, Варшава
⚠️ Уваход толькі для дарослых 18+
Квіткі і дэталі можна знайсці тут.
Фестываль VARUŠNIAK — гэта спалучэнне традыцый і сучаснасці, найлепшая беларуская музыка і магчымасць правесці Каляды з размахам! Не прапусціце ўнікальны рэйв, які запомніцца надоўга!