Выходзіць арт-кніга «Доўгая дарога дамоў». У цэнтры яе — праект беларускай мастачкі пра Палессе, над якім яна працавала напрацягу дзесяці гадоў

Культура
Вокладка кнігі. Фота: інстаграм мастачкі.

Беларуская мастачка Маша Мароз напрацягу дзесяці гадоў фатаграфавала і даследавала Беларускае Палессе. Вынік яе працы сёлета аформіўся ў арт-кнігу «Доўгая дарога дамоў». Унікальны фотаархіў, які мастачка збірала ў ходзе экспедыцый у рэгіён, падаецца ў сучаным фармаце: візуальныя матэрыялы ў выданні суправаджаюцца філасофскімі, паэтычнымі і гістарычнымі тэкстамі. Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Парыжы 18 снежня ў Bistrot 61, і ў Варшаве 20 снежня — у Fundacja Kraina.

Над доўгатэрміновым праектам сучаснай мастачкі ў кнізе разважаюць куратар Ганна Карпенка, філософ Ігар Бабкоў і гісторык Валер Мароз.

«Уявіце сабе: маладая мастачка на руінах таго, што паўстагоддзя таму горда называлася культурай, у атачэнні вайны і развалу. У краіне, якую стагоддзямі палілі захопнікі, а суседзі разрывалі на кавалкі. Гэтая маладая мастачка адпраўляецца ў падарожжа. Падарожжа, адначасова рэальнае – на землі продкаў – і ў той жа час мастацкае, метафізічнае. Гэтая мастачка — Маша Мароз, а землі яе продкаў называюцца Палессем», — так апісвае мастацкі і даследчы шлях аўтаркі і этнографа філосаф Ігар Бабкоў.

Выходзіць арт-кніга «Доўгая дарога дамоў». У цэнтры яе — праект беларускай мастачкі пра Палессе, над якім яна працавала напрацягу дзесяці гадоў
Адзін з разваротаў кнігі. Фота: Інстраграм мастачкі.
Выходзіць арт-кніга «Доўгая дарога дамоў». У цэнтры яе — праект беларускай мастачкі пра Палессе, над якім яна працавала напрацягу дзесяці гадоў
Адзін з раваротаў кнігі. Фота: Інстраграм мастачкі.

«У неймавернай кампаніі […] мы выявілі, сабралі і перанітавалі сэнсы, якія, як нам хочацца верыць, хоць і на імгненне, але здольныя асвятліць шлях у часы густога змроку», — коратка прэзентавала сваю працу ў Інстраграм Маша Мароз.

«Доўгая дарога дамоў» трохмоўная — тэксты ў ёй надрукаваны на беларускай, англійскай і французскай мовах.

Выпуск арт-кнігі здзейснены дзякуючы французскай арт-ініцыятыве Les-steppes.

Час і месца прэзентацыі выдання: 18 снедня а 19.00 у Парыжы ў Bistrot 61 (3 Rue de l’Oise, 76019) і 20 снежня а 19.00 у Варшаве ў Fundacja Kraina (Pulawska 67, Mokotow). Падчас прэзнтацый кнігу можна будзе набыць.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: