Фестываль «Блізкі Усход» пройдзе ў Любліне пад лозунгам «Стратэгічны лес»

Культура
Cпектакль By teatr «Galera» - у праграме фестываля «Блізкі усход». Фота: inexkult.

Фестываль «Блізкі Усход» праводзіцца ў Любліне ўжо трэці раз.

Ён быў задуманы пасля пратэстаў 2020-га дзеля падтрымкі мастакоў, якія ў сваёй краіне не могуць свабодна тварыць.

Сёлета акцэнт тыднёвай імпрэзы, якая стартуе 9 снежня, будзе пастаўлены на танцавальнай творчасці артыстаў з Беларусі, таксама будуць запрошаны танцоры з Украіны і Польшчы. Гэтыя спектаклі закранаюць розныя праблемы — свабоду, смерць, барацьбу дабра са злом, адчужэнне, ізаляцыю, эміграцыю – і выкарыстоўваюць інавацыйныя часта эксперыментальныя формы выказванні, сугучныя авангардным тэндэнцыям сучаснага мастацтва.

Фестываль «Блізкі Усход» пройдзе ў Любліне пад лозунгам «Стратэгічны лес»
Афіша фестываля.

Лозунг фестывалю «Стратэгічны лес» — цытата з рамана пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Аўтар параўнаў Беларусь з востравам, акружаным не морам, а лесам.

«Стратэгічны лес» — гэта метафара месца ўцёкаў, вельмі блізкая беларусам, — тлумачыць куратарка фестывалю Ірына Лапо. — Гэты стратэгічны лес сёння знаходзіцца дзесьці на тэрыторыі ўсёй Еўропы».

Фестываль распачнецца з навуковай канферэнцыі пад назвай «Тэатр на чужыне – ад адчужэння да прыняцця». Мастакі, якія знаходзяцца ў Беларусі, змушаныя працаваць у падполлі, у той час тыя, хто з’ехаў, сутыкаюцца з разнастайнымі дылемамі, якія ўзнікаюць ў эміграцыі. У першыя гады працы беларускага тэатра ў выгнанні адной з яго галоўных мэтаў было выжыванне. Пасля чатырох сезонаў можна сказаць, што гэта атрымалася, але цяпер стаіць пытанне, як працаваць далей. Менавіта гэтыя праблемы будуць абмяркоўвацца на канферэнцыі.

Падчас фестывалю запланавана лабараторыя, якая ўяўляе сабой перфарматыўна-танцавальны семінар з удзелам літаратараў, рэжысёраў, акцёраў, танцораў, харэографаў, музыкаў і выканаўцаў. Семінары прысвечаны творчасці абраных беларускіх інтэлектуалаў і тэмам, якія яны закранаюць у мастацтве, напрыклад, нацыянальнай ідэнтычнасці, чысціні і арыгінальнасці беларускай мовы. Вынікам гэтай сумеснай працы стане спектакль, паказаны ў апошні дзень фестывалю.

13 снежня пройдзе канцэрт WTBSK у выкананні беларускіх артыстаў: паэткі і тэатральнай рэжысёркі Светы Бень, музыканта і візуальнага мастака Сяргея Навіцкага. Гэта будзе спалучэнне электроннай музыкі з вострымі тэкстамі і светлавымі эксперыментамі.

У праграме запланаваны паказ кароткаметражных фільмаў з Беларусі, у тым ліку дакументальных і анімацыйных; створаныя ў апошнія гады, яны апісваюць рэпрэсіўную рэальнасць, у якой апынуліся творцы.

Фестываль «Блізкі Усход», як падкрэслівае дырэктар фестывалю Павел Пасіні, закліканы аб’яднаць мастакоў з краін, якія маюць цяжкі досвед дачыненняў з Расіяй, таму сімвалічна праводзіцца ў перыяд, калі адзначаецца чарговая гадавіна пачатку ваеннага становішча ў Польшчы (13 снежня 1981 года).

«У фестывалі ўдзельнічаюць артысты, якія могуць сутыкнуцца з рэпрэсіямі, як і іх сем’і. Мы стараемся стварыць для іх бяспечныя ўмовы. Яны часта выступаюць пад псеўданімамі», — нагадаў дырэктар фестывалю.

Пазнаёміцца з усёй праграмай можна на сайце мерапрыемства.

Фестываль «Блізкі Усход» сёлета пройдзе з 9 па15 снежня ў Цэнтры культуры ў Любліне.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Бясплатныя квіткі на асобныя мерапрыемствы даступныя ў касе Цэнтра культуры з 3 снежня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: