ЦБС прадставіў расклад прэзентацый і творчых сустрэч кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве

Культура
Уладзімір Арлоў. Фота: t.me/lit_bel

28 снежня ў Варшаве пачаўся кірмаш гістарычнай кнігі. Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў асобны беларускі і прадставіў расклад прэзентацый і творчых сустрэч:

29.11 / 17:00 / Sala Forum

Прэзентацыя вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам самога творцы.

30.11 / 14:00 / Беларускі стэнд

Прэзентацыя дапаможніка «Каляндар адаптацыі ў новай краіне» Ханны Мурайда з удзелам аўтаркі. У свеце 3,5% людзей жывуць у эміграцыі — як ім парадзіць з адаптацыяй?

30.11 / 15:00 / Беларускі стэнд

Прэзентацыя кнігі Карнэля Макушыньскага «Д’ябал з сёмага класа»: папяровай і аўдыяверсіі.

30.11 / 16:00 / Sala Forum

Прэзентацыя серыі «Польская класіка для беларускага чытача»: Чэслаў Мілаш, Збігнеў Хэрберт, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.

30.11 / 17:00 / Sala Forum

Прэзентацыя кніг вядомага гісторыкаі пісьменніка Уладзіміра Арлова: «Patria Aeterna» і «Сьвецяцца вокны ды нікога за імі». Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.

01.12 / 14:00 / Sala Kinowa

«Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы» – вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар – Алег Груздзіловіч.

01.12 / 14:00 / Sala Forum

«Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя» – Прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Груша.

01.12 / 14:00 / Беларускі стэнд

Прэзентацыя кніжкі «Залатое зерне» Мечыслава Яна Супрона: «Як рэальныя мясціны і гістарычныя ілюстрацыі становяцца дэкарацыямі для казкі». Удзельнікі: выдаўчыня Валянціна Андрэева, аўтар і ілюстратар кніжкі Мечыслаў Ян Супрон.

Кірмаш праходзіць у Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4). Час працы: 10:00–18:00. Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго, як зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе наведвальнікаў будзе чакаць беларускі стэнд №75.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. чытач

    Алег Груздзіловіч, а не Алег Гудзіловіч

    Ответить

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: