Стаў вядомы поўны спіс прэміі Анемпадыстава за 2023 год. Узнагарода традыцыйна ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку, піша Беларускі ПЭН.
У поўным спісе гэтага прэміяльнага сезона ўдзельнічаюць больш за тры дзясяткі кніг, выдадзеных у 2023 годзе!
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»
- Алена Дашкевіч, Міхал Анемпадыстаў — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Вечар — як сон, у якім шмат агнёў»
- Таццяна Шустава — вокладка кнігі Валера Гапеева «Вольнеры. Прадвесце»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Фрэнсіса С. Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі»
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Івана Мележа «Завеі, снежань»
- Адам Паўлоўскі — вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
- Вольга Зароўская — вокладка кнігі Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада»
- Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»
- Надзя Бука, Анатоль Лазар — вокладка кнігі «Каток-пестунок»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»
- Андрэй Дарохін — вокладка кнігі Фелікса Аксёнцава «Марнатраўны сын»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»
- Лізавета Дубінчына — вокладка кнігі Марыі Бадзей «Мёд і дым»
- Анатоль Лазар — вокладка кнігі Якуба Коласа «На ростанях»
- Маргарыта Сянькова — вокладка кнігі «НЕТУТЭЙШЫЯ: REVERSION. Беларуская эксперыментальная драматургія («ТВЛ», «БУМ-БАМ-ЛІТ»)»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»
- Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі — вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Салі Руні «Размовы з сябрамі»
- Марыя Сыракваш — вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»
- Паліна Вілава, Таісія Чарнуха — вокладка кнігі Аляксандра Чарнухі «Свінні»
- Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
- Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Вітольда Шаблоўскага «Танец Мядзведзяў»
- Алена Дашкевіч — вокладка кнігі Алеся Аркуша «Тастамент Рагвалода»
- Воля Кузьміч — вокладка кнігі Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Ганны Янкуты «Час пустазелля»
- Ананімны аўтар ці аўтарка — вокладка кнігі Эрыха М. Рэмарка «Чорны абеліск»
- Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
- Дана Мігунова — вокладка кнігі Вікі Біран «Я танцую»
- Уладзімір Міхневіч — вокладка кнігі Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»
- Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова — вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»
Цырымонія ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 2023 года адбудзецца неўзабаве, — паведамляе Беларускі ПЭН,
Прэмія была заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця ў студзені 2018-га. Прэмія даецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу.
Папярэднія лаўрэаты прэміі – дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram