Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча назвала лаўрэатаў і пераможцаў

Культура

Названы лаўрэаты і пераможцы прэмія імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні, — паведамляе Беларускі ПЭН.

Пераможцы прэміі:

  • Віка Біран з кнігай «Я танцую»
  • Ліса з творамі (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
  • Дзяніс Івашын з «Цыклам турэмных вершаў»

Лаўрэаты прэміі:

  • Бервета Ірзвіцкая з цыклам вершаў (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)
  • Мар’ян Зораў з вершамі, напісанымі ў зняволенні (сапраўднае імя аўтара і назвы твораў не абвяшчаюцца публічна)

Спецыяльная адзнака прэміі:

  • праваабаронца ПЦ «Вясна» Алена Лапцёнак за ўкладанне кнігі «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020–2023» і за шматгадовую працу ў выдавецкай ініцыятыве «Беларуская турэмная літаратура»

Прэмія імя Францішка Аляхновіча ўручаецца з 2013 года за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісаў, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

Пераможцаў і лаўрэатаў вызначала журы – Рада Беларускага ПЭНа.

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць сваю актуальнасць.

Паводле звестак Беларускага ПЭНа, сёння ў Беларусі трымаюць у зняволенні не менш за 38 Людзей Слова.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: