Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год

Главное
Паэтычны пікнік у Моладзевым хабе. Фота: reform.news.

20 верасня ў Варшаве ва ўнутраным дворыку Моладзевага хаба прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове.

Нагадаем, што ў кароткі спіс за 2022 год патрапілі зборнікі Альгерда Бахарэвіча, Насты Кудасавай і Вальжыны Морт, а за 2023-ці — Валянціны Аксак, Марыі Бадзей і Ганны Шакель.

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год
Наста Кудасава. Фота: reform.news.

Пераможцай прэміі за 2022 год стала Наста Кудасава з кнігай «Побач» (выдавецкая ініцыятыва «Skarynyčy»). «Багата ілюстраваны збор вершаў распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці. Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення жыццём», — паведамляе анатацыя ад Беларускага ПЭНа.

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год

Наста Кудасава падзякавала арганізатарам прэміі за падтрымку: «Цяпер, калі пісаць становіцца ўсё цяжэй, калі губляеш словы і страчваеш голас, такія моманты ўздымаюць крылы».

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год
Ганна Шакель. Фота: reform.news.

Пераможцай прэміі за 2023 год стала Ганна Шакель з кнігай «Цела мігдалу» (выдавецкая ініцыятыва Вільма»).

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год

У дэбютнай кнізе «Цела мігдалу» паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць. Творы ў кнізе ствараюць цэльны наратыў, у цэнтры якога – канцэнтраваная беларуская рэфлексія над сабой і светам.

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год
Таццяна Нядбай і Дар’я Бялькевіч. Фота: reform.news.

Таксама была абвешчана ўзнагарода за 2021 год, якая раней не афішавалася з прычын бяспекі аўтаркі, якая тады жыла ў Беларусі. «Не было ні належнай пашаны пераможцы, ні цырымоніі, каб яе павіншаваць», — расказала старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, раскрываючы імя лаўрэаткі. Ёй стала Дар’я Бялькевіч з дэбютнай кнігай «Слёзы на вецер».

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год

Узнагароджанне праходзіла ў новым фармаце паэтычнага пікніка адмыслова ў дзень нараджэння знакамітай беларускай паэткі і патронкі прэміі. Наста Кудасава, Ганна Шакель, Марыя Бадзей і Валянціна Аксак чыталі свае вершы ўжывую. Творы Вальжыны Морт і Альгерда Бахарэвіча прачыталі сябры журы.

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год
Андрэй Хадановіч чытае вершы Альгерда Бахарэвіча. Фота: reform.news.

Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Падтрымалі прэмію Фонд Вітаўта Кіпеля і Беларускі Харытатыўны Траст.

Журы абвясціла лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове і раскрыла імя сакрэтнага пераможцы за 2021 год
Юстына і Таццяна Карпіловічы выканалі творы на вершы беларускіх паэтак. Фота: reform.news.

Паэтычная прэмія была заснаваная ў гонар Наталлі Арсенневай, выдатнай паэткі і зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Малітва» («Магутны Божа»), якая працягвала сваю дзейнасць на эміграцыі, уносячы неацэнны ўклад у захаванне і развіццё беларускай культуры і літаратуры.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: