Беларускія ініцыятывы, зарэгістраваныя ў Літве, могуць прымаць удзел у конкурсах Рады культуры Літвы (Lietuvos kultūros taryba) і прэтэндаваць на падтрымку. Дамоўленасць аб гэтым стала вынікам працоўнай сустрэчы Беларускай Рады культуры і літоўскай інстытуцыі.
— Любая арганізацыя, якая мае афіцыйную рэгістрацыю і ажыццяўляе сваю дзейнасць у Літве на карысць развіцця культуры гэтай краіны, можа ўдзельнічаць у нашых конкурсах, — цытуе словы старшыні Рады культуры Літвы Асты Пакарлытэ беларускае аб’яднанне.
Адзначаецца, што ўсе дакументы і заяўка на ўдзел мусяць падавацца на літоўскай мове.
Праекты мусіць быць публічнымі, адпавядаць высокаму ўзроўню і мець дакладны план рэалізацыі.
Рэгістрацыя ў сістэме краіны ажыццяўляецца прадстаўніком арганізацыі, які мае легальны статус і банкаўскі рахунак у Літве.
Дэдлайн падачы на конкурс — 9 верасня. Вынікі адбору будуць вядомыя да канца 2024 года.
Беларуская Рада культуры падкрэслівае, што кожны кірунак конкурсу мае свайго куратара, да якога можна звярнуцца з пытаннем.
Звяртацца па кансультацыю можна і да беларускага аб’яднання. Беларуская Рада культуры выступае ў якасці пасярэдніка ў кансультаванні па бягучым конкурсе.
Падрабязней пра магчымасці — тут.
Рада культуры Літвы (LCC) — бюджэтная ўстанова пры Міністэрстве культуры Літоўскай Рэспублікі, якая рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферах кіравання, даручаных міністру культуры, а таксама ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне, культурныя даследаванні і іншыя функцыі, вызначаныя Законам аб Савеце культуры Літвы. Літоўская рада культуры была створана ў 2013 годзе для рэфармавання і дэмакратызацыі кіравання культурай і развіцця культурнага самарэгулявання.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram