Дзе адбудуцца набажэнствы па-беларуску на Раство Хрыстова? Варшава, Вільня, Мінск

Напярэдадні Раства Хрыстова сабралі гарады і месцы, дзе адбудуцца святочныя набажэнствы па-беларуску.

Варшава

Фота: https://benon.redemptor.pl.

У сталіцы Польшчы на Боскую Літургію па-беларуску запрашае Беларускае душпастырства ў Варшаве.

24 снежня ў Рэктарскай царкве святога Бенона адбудзецца Чаканне (Вігілія) Раства Хрыстовага. Пачатак — а 18.00.

Месца: Kościół Rektoralny św. Benona, Piesza 1.

25 снежня ўжо ў Царкве Успення Прасвятой Багародзіцы чакаецца Каляднае Набажэнства. Пачатак — 15.30.

Месца: Cerkiew Zaśnięcia Najświętszej, Miodowa,16.

Вільня

Фота: сацсеткі Георгія Роха.

У Вільні на свята Раства Хрыстова запрашае Беларуская праваслаўная парафія Канстантынопальскага патрыярхату на чале з Георгіем Роем і Аляксандрам Кухтам.

24 снежня Святочная Вячэрняя Літургія пачнецца па адрасу Pilimo g.18 (будынак Рэфармацкай царквы). Падчас вячэрняй каляднай службы запрашаюць праспяваць традыцыйныя беларускія калядкі разам з фальклорным гуртом «Світанак».

Пачатак — а 19.00.

25 снежня Святочная ранішняя Літургія адбудзецца ў будынку Беларускай царквы (Bokšto g. 4). Пачатак: а 10-й гадзіне раніцы.

«Мы грамадою упрыгожвалі нашу сціплую каплічку да свята Раства Хрыстовага і прыбіралі парафіяльны дом, — запрашае да Набажэнства святар Георгій Рой. — Не ведаю, што мне спадабалася больш — сам працэс, ці яго вынік. Цяпер у нас самая прыгожая царква Вільні! Не верыце, прыходзьце паглядзець!».

Мінск

Фота: limberi.by.

У Парафію Найсвяцейшай Троіцы 22 снежня прывезены Бэтлеемскі агонь.

«Гэта цуд вялікіх сэрцаў Скаўтаў нашай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія што год дастаўляюць перад святамі – гэты агонь наўпрост з Бэтлеема, каб хоць крышачку нам прыблізіць гэтае святое месца»,адзначае парафія Касцёла святога Роха, што на Залатой горцы.

24 снежня святая імша пачнецца а 8.00.

Вігілія Божага Нараджэння — а 21.30.

25 снежня чакаюцца тры святыя імшы — а 9.00, а 11.00, а 12.30.

Пасля апошняй службы ў сераду адбудзецца канцэрт хору «Залатая Горка».

Нагадаем, што Парафія святога Роха знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасці, 44-А.

Беларускамоўныя службы ладзяцца і ў Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Фота: А. Савін.
Расклад жа на калядныя святы такі:
Раніцай 24 снежня святая імша пачнецца а 8.00.
Святая імша «Пастерка» — 21.45.
25 снежня, Святкаванне Раства Хрыстова — 10.00, 11.30, 13.00, 18.30.
Паглядзець расклад службаў у храме на плошчы Свабоды можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!