У Дзень Волі гурт NaviBand прэзентуе маштабны кліп і новую песню «Сокал». У галоўнай ролі – удзельнік «Купалаўцаў», заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігоў.
Песня з новага альбома гурта, рэліз якога запланаваны на восень. Рэжысёр відэа – Арцём Лобач. Здымкі адбываліся ў тым ліку каля польска-беларускай мяжы.
– Свабода і каханне – тое, за што заўжды змагаліся людзі. Чалавек імкнецца да сваёй свабоды праз выпрабаванні, праз страты. Гэта балюча, гэта страшна, але праўда на нашым баку і рана ці позна святло пераможа цемру. У Беларусі, ва Украіне, ва ўсім свеце. Менавіта гэта мы паспрабавалі адлюстраваць у нашай песні і кліпе, – тлумачыць музыка NaviBand Арцём Лук’яненка.
– Я граю ролю чалавека, які вымушана пакідае свой дом. Не таму, што хоча, а таму што вымушаны ўсё пакінуць і прайсці праз выпрабаванні, якія падрыхтавала яму жыццё. Гэта вельмі блізкая шмат каму зараз гісторыя, я быў расчулены, калі упершыню паслухаў песню, – кажа Ігар Сігоў. – Галоўная ідэя відэа і песні – не здавацца, дабівацца таго, пра што марыш, як бы не было складана. Гэта вельмі важна зараз.
25 траўня Naviband cвяткуе 10 гадоў на сцэне вялікім канцэртам на адной з галоўных пляцовак Варшавы – у клубе Progresja. Квіткі на сайце Relivent.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: