Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі

Культура
Сустрэча па iнфраструктурных пытаннях для фатаграфічнай супольнасці за межамі Беларусі ў Лодзі. Фота: Слава Цой.

Фотафестываль у Лодзі – адна з галоўных фатаграфічных падзеяў Польшчы, тры папярэднія гады ў яго рамках праходзіў «Месяц фатаграфіі ў Мінску» — галоўная беларуская міжнародная фотападзея.

Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі
Выстава «Пробліскі часу — беларускія фотакнігі і зіны». Фота: Слава Цой.

Сёлета беларускі ўдзел звузіўся да некалькіх невялікіх імпрэзаў, сярод якіх — сустрэча беларускіх фатографаў і выстава, прысвечаная беларускім фотакнігам і часопісам, выдадзеным за некалькі гадоў у розных краінах. Усіх аўтараў аб’ядноўвае цікавасць да калектыўнай і індывідуальнай памяці.

Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі
«Адысея Чаромушак» Андрэя Логінава. Фота: Слава Цой.

На выставе «Пробліскі часу — беларускія фотакнігі і зіны» паказалі кнігу Veha «Людзі лесу, фотаальбом Аляксея Казанцава «Relaxing Chamber», які даследуе архетыповую сімволіку жывёл у калектыўнай несвядомай памяці чалавецтва.

Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі
Фотаальбом Аляксея Казанцава «Relaxing Chamber». Фота: Слава Цой.

У «Адысеі Чаромушак» Андрэй Логінаў распавядае гісторыю пра выяўленне шкляных негатываў, на якой невядомы фатограф у сельскай мясцовасці Заходняй Беларусі захаваў людзей у няпростыя перыяды гісторыі. Логінаў працягнуў гэты праект, фатаграфуючы сучасных жыхароў вёскі. Зін Андрэя Анро «Таварыства шчаслівай смерці» — гэта гісторыя бабулі аўтара, Галены, якая далучылася да апостальства добрай смерці і вырашыла да канца жыцця заставацца ў ложку.

Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі
Яўген Атцецкі «Плошча Перамен». Фота: Слава Цой.

Яўген Атцецкі фіксаваў гісторыю «Плошчы Перамен» у Мінску.

Фотаздымкі Сяргея Брушко з альбома «Zмена» сталі сімвалам эпохі пераменаў у Беларусі 1980-х — 1990-х гадоў.

Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі
Зін Кацярыны Кузьмічавай «Betonium». Фота: Слава Цой.

Кацярына Кузьмічава ў сваім Зіне «Betonium» даследуе сучасную ідэнтычнасць былых краін Усходняга блока і іх архітэктурную спадчыну – шматкватэрныя дамы з жалезабетонных панэляў. Куратарка праекта — Вольга Мжэльская.

Выстава беларускіх фотакніг і зінаў адкрылася на фотафестывалі ў Лодзі
Калекцыя «Людзі лесу» фотаархіва Veha. Фота: Слава Цой.

Reform.news пацікавіўся ва ўдзельніка сустрэчы беларускіх фатографаў, арганізатара і куратара фестывалю фатаграфіі PhotoArtDoc у Літве Сяргея Міхаленкі, ці не сведчыць адсутнасць вялікай штогадовай беларускай выставы пра пэўныя крызісныя з’явы ў беларускай фатаграфіі.

«Мяркую, што не сведчыць, проста беларускія фатографы цяпер раскіданы па свеце, а тым, што засталіся ў краіне, складана паказваць свае працы. Я б сказаў, што мы хутчэй можам фіксаваць крызіс камунікацыі паміж фатографамі і куратарамі. Таму зараз трэба працаваць, ствараць інфраструктуру, выходзіць у публічнае поле за межы Беларусі, яднацца. Напрыклад, адна з задачаў нашага фестывалю PhotoArtDoc, які праходзіць у рамках стварэння Беларускай незалежнай фатаграфічнай асацыяцыі (BIPA), — з’яўленне новых сувязей паміж фатографамі і куратарамі праектаў», ­- распавёў Сяргей Міхаленка.

Выстава «Пробліскі часу — беларускія фотакнігі і зіны» працуе па 23 чэрвеня, як і сам фотафестываль у Лодзі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: