«Касмалогія» — першая ілюстраваная кніга з серыі «Традыцыйны светалад беларусаў» — з’явілася ў продажы ў кнігарнях Беларусі. Пра выхад выдання паведаміла адна з яго ўкладальнікаў і ўкладальніц — доктарка сакральнай тэалогіі, філосафка Ірына Дубянецкая.
Кніга выйшла ў выдавецтве НАН Беларусі «Беларуская навука».
Укладанне і агульная рэдакцыя «Касмалогіі» — Ірына Дубянецкая, Сяргей Санько. Аўтары тэкстаў: Т. В. Валодзіна, У. А. Лобач, С. І. Санько, Дз. В. Скварчэўскі.
«У першай кнізе серыі з пяці ілюстраваных кніг, прысвечаных ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра ўяўленні аб паходжанні і будове Сусвету, структуры жыццёвай прасторы чалавечай супольнасці, пра кругабег часу», — пазначаецца ў анатацыі да выдання.
«Гэта аблегчаная вэрсыя першай, касьмічнай, часткі нашай вялікай кнігі «Трошкі бліжэй да сонца, трошкі далей ад месяца», — тлумачыць на сваёй старонцы ў сацсетках Ірына Дубянецкая.
«Галоўная радасьць гэтага выданьня — дзівосныя арыгінальныя ілюстрацыі Максіма Храпавіцкага. Мы з ім каля году іх прадумвалі канцэптуальна, шукалі матэрыял, абмяркоўвалі, спрачаліся. І ў выніку Максім зьдзейсьніў цуд, які, спадзяюся, парадуе і натхніць людзей», — дадае навукоўца.
Кніга — трохмоўная: на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Замовіць выданне можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram