Выйшла першая з пяці ілюстраваных кніг з серыі «Традыцыйны светалад беларусаў»

Культура
Фрагмент вокладкі выдання. Фота: facebook.com/iryna.dubianetskaya.

«Касмалогія» — першая ілюстраваная кніга з серыі «Традыцыйны светалад беларусаў» — з’явілася ў продажы ў кнігарнях Беларусі. Пра выхад выдання паведаміла адна з яго ўкладальнікаў і ўкладальніц — доктарка сакральнай тэалогіі, філосафка Ірына Дубянецкая.

Кніга выйшла ў выдавецтве НАН Беларусі «Беларуская навука».

Укладанне і агульная рэдакцыя «Касмалогіі» — Ірына Дубянецкая, Сяргей Санько. Аўтары тэкстаў: Т. В. Валодзіна, У. А. Лобач, С. І. Санько, Дз. В. Скварчэўскі.

«У першай кнізе серыі з пяці ілюстраваных кніг, прысвечаных ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра ўяўленні аб паходжанні і будове Сусвету, структуры жыццёвай прасторы чалавечай супольнасці, пра кругабег часу», — пазначаецца ў анатацыі да выдання.

Выйшла першая з пяці ілюстраваных кніг з серыі "Традыцыйны светалад беларусаў"
Вокладка выдання цалкам. Фота: facebook.com/iryna.dubianetskaya.

«Гэта аблегчаная вэрсыя першай, касьмічнай, часткі нашай вялікай кнігі «Трошкі бліжэй да сонца, трошкі далей ад месяца», — тлумачыць на сваёй старонцы ў сацсетках Ірына Дубянецкая.

«Галоўная радасьць гэтага выданьня — дзівосныя арыгінальныя ілюстрацыі Максіма Храпавіцкага. Мы з ім каля году іх прадумвалі канцэптуальна, шукалі матэрыял, абмяркоўвалі, спрачаліся. І ў выніку Максім зьдзейсьніў цуд, які, спадзяюся, парадуе і натхніць людзей», — дадае навукоўца.

Выйшла першая з пяці ілюстраваных кніг з серыі "Традыцыйны светалад беларусаў"
Фрагмент ілюстрацыі Максіма Храпавіцкага.

Кніга — трохмоўная: на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Замовіць выданне можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: