У Вільні прайшоў фінал Літоўскага конкурсу самелье «Codornu Zero Grand Prix». Яго выйграў Ян Бязручка, які прадстаўляе віленскі «Wine Club».
«Як за адзін вечар вярнуць усю энергію, якую траціў некалькі гадоў? Выйграць конкурс на званне найлепшага самелье краіны!», — напісаў Ян у сацсетках.
Паводле рэгламенту Міжнароднай Асацыяцыі самелье (ASI) конкурс праводзіўся на англійскай мове. Сёлета фінальная частка конкурсу ўпершыню адбылася «ўжывую» — у фармаце інтэрактыўнай дэгустацыйнай вячэры з чатырох курсаў у суправаджэнні вінаў у рэстаране «Neringa».
Поддержите Reform.news донатом!
🔥