«Васьміног» абвясціў грантавы конкурс, скіраваны на развіццё школьнай і нефармальнай адукацыі для дзяцей

Культура

Адукацыйны праект «Васьміног» падтрымае інавацыйныя адукацыйныя праекты і арганізацыі на суму да 20 тысяч еўра.

Згодна з умовамі, конкурс ладзіцца для:

  • беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць афлайн і анлайн;
  • адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ;
  • асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы;
  • школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі;
  • дзеячаў культуры і адукацыі.

«Мы канстатуем крытычную патрэбу ў інавацыях для вырашэння праблем і раскрыцця магчымасцей адукацыі 21 стагоддзя. Гэтая праграма накіравана на фінансаванне праектаў, гатовых ісці на пралічаныя рызыкі, даследаваць новыя падыходы і выкарыстоўваць перадавыя тэхналогіі для стварэння надзейных і маштабаваных рашэнняў для адукацыі. Мы б хацелі, каб у выніку рэалізацыі дадзенай праграмы хаця б часткова вырашыліся праблемы абмежаванага супрацоўніцтва паміж беларускімі адукацыйнымі праектамі і дэфіцыту інавацыйных падыходаў да навучання і выкладання”, — адзначае кіраўнік праекта “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” Аляксей Канстанцінаў.

Папярэдні грантавы конкурс “Васьмінога” ладзіўся ў пачатку бягучага года. У сітуацыі вострай канкурэнцыі са 113 заявак былі адабраныя 15 годных праектаў на агульную суму больш чым у 285 тысяч еўра. У прыватнасці, былі падтрыманыя наступныя праекты:

  • Навучанне дзяцей школьнага ўзросту з аўтызмам;
  • Стварэнне адукацыйнага і інавацыйнага відэакантэнту для вывучэння беларускай мовы і гісторыі, гуманітарных дысцыплін для школьнікаў;
  • Беларускамоўны падкаст па біялогіі (серыя крэатыўных перадач для школьнікаў);
  • Распрацоўка праграмнага зместу гісторыка-грамадазнаўчага і філалагічнага блоку для настаўнікаў;
  • Стварэнне падручніка па геаграфіі для старэйшых класаў;
  • Падтрымка падлеткавага клуба;
  • Арганізацыя летніка і нядзельнага клуба для беларускіх школьнікаў у Літве і Польшчы;
  • Падтрымка некалькіх школ выхаднога дня ў розных гарадах і краінах.

Падрабязней пра конкурс тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: