«Маляваныч праспявае песню Дзеда-Барадзеда»: Арцём Лобач — пра тое, што паглядзець на навагодні вечар

Культура
Скрыншот з трэйлера навагодняга шоу

«Новы 2025 год на «Белсаце», «Навагодні выпуск з «Годна» — аднымі з найяскравейшых навагодніх канцэртаў сёлета стануць шоу, зрэжысіраваныя кліпмейкерам, пастаноўшчыкам Арцёмам Лобачам. Reform.news распытаў рэжысёра навагодніх праграм з ужо дзесяцігадовым стажам, чаго чакаць у сённяшнім вечаровым эфіры.

Сёння я працаваў над двума шоу. Першае — «Новы 2025 год на «Белсаце», а другое — «Навагодні выпуск з праектам Годна». Я бы раздзяліў гэтыя шоу па жанрах: калі хтосьці з гледачоў мае запыт на музыку, то раю паглядзець навагодні канцэрт на «Белсаце». Калі камусьці бліжэй размоўны жанр, гульні, то гэта выпуск на «Годна». Хоць і ў гэтым шоу не абышлося без музычных нумароў, — вылучыў асаблівасці праграм Арцём Лобач.

Кінематаграфіст і аўтар шматлікіх YouTube-праектаў распавёў, хто з артыстаў завітае на «Белсат».

— У нашым шоу будзе Лявон Вольскі, РСП, J:Mors, Ketevan, Маляваныч праспявае песню Дзеда-Барадзеда… З’явіцца ў шоу Сяргей Пукст — у яго ёсць нават невялікая сюжэтная лінія для самых уважлівых. Вядоўца-канферансье — Дзяніс Дудзінскі. Завяршаць навагоднюю імпрэзу на «Белсат» будзе выступленне ды-джэя Папы Бо (Аляксандра Багданава) — хачу падкрэсліць, што публіка ў шоу, калі мы здымалі, засталася да канца, і танчыла «без пастаноўкі і прымусу» (усміхаецца).

Адметнасцю навагодняга шоу на праекце «Годна» Арцём Лобач называе атмасферу.

— Будуць цікавыя гульні, размовы, жарты ў добрай кампаніі. Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Міхась Ільін, Настасся Доль, Ketevan, Аляксандр Івулін — гледачы разам з гасцямі змогуць праверыць сваю эрудыцыю і пачуццё гумару. Забаўна, што на складаныя пытанні ўдзельнікі шоу давалі адказы без праблем, а на лёгкіх «спатыкаліся». Таксама ў шоу будзе і музыка: са сваімі музычнымі нумарамі завітаюць Анастасія Рыдлеўская, NOCHY, Swada x Niczos. На мой погляд, атрымалася весела, — распавядае пра другое шоу пастаноўшчык.

Арцём Лобач прызнаецца, што здымаць навагоднія, канцэртныя шоу — для яго заўсёды было задавальненнем.

— Зараз, праўда, гэта ўжо больш праца, бо высокі ўзровень адказнасці, але рабіць падобныя здымкі — класна, — дзеліцца ён.

Рэжысёр дадае, што хацеў бы, каб у беларусаў вызначылася свае стаўленне да Новага года: што гэта — савецкая традыцыя ці штосьці іншае.

«Жадаю ўсім разабрацца са сваімі жаданнямі», — віншуе ўсіх суайчыннікаў з надыходзячым Новым годам беларускі кінематаграфіст.

«Новы год 2025 год на Белсаце» пачнецца а 19.30 на YouTube Belsat Life.

«Навагодні выпуск з Годна» стартуе а 17.00 тут.

P.S. Нагадаем таксама, што сёння Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў падводзяць вынікі году ў «Саша, что ты несешь?!» а 17.30. Без песень, але з жартамі і палітычнай аналітыкай. Глядзець тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: