20-21 верасня ў Віленскім універсітэце пройдзе канферэнцыя салідарнасці «Зняволеная рацыянальнасць і філасофія ў турме», арганізаваная Інстытутам філасофіі Віленскага ўніверсітэта і філасофскім факультэтам Варшаўскага ўніверсітэта.
Асноўныя тэмы абмеркавання на канферэнцыі:
Таксама плануецца падпісанне міжнароднай петыцыі філосафаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Уладзімiра Мацкевіча і дазволу яму пакінуць Беларусь.
Уладзімір Мацкевіч з’яўляецца адным з заснавальнікаў «Лятучага ўніверсітэта», арыентаванага на развіццё крытычнага мыслення і яго практычную рэалізацыю. Філосафа затрымалі ў 2021 годзе і асудзілі да 5 гадоў калоніі за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», «удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», а таксама абразу Лукашэнкі. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўнесла Мацкевіча ў «спіс экстрэмістаў».