У Вільні пройдзе міжнародная канферэнцыя салідарнасці з філосафам Уладзімірам Мацкевічам

Культура
Уладзімір Мацкевіч. Фота: spring96

20-21 верасня ў Віленскім універсітэце пройдзе канферэнцыя салідарнасці «Зняволеная рацыянальнасць і філасофія ў турме», арганізаваная Інстытутам філасофіі Віленскага ўніверсітэта і філасофскім факультэтам Варшаўскага ўніверсітэта.

Асноўныя тэмы абмеркавання на канферэнцыі:

  • Гісторыя зняволенай філасофіі: параўнальны аналіз.
  • Чаму палітычная ўлада баіцца філасофіі?
  • Якая місія філасофіі як асаблівай практыкі свабоднай думкі?
  • Практычная філасофія і сацыяльная рэвалюцыя: рацыянальнасць і бунт.
  • Філосаф як палітычны зняволены: унутраныя і знешнія перспектывы.
  • Як магчыма палітычная салідарнасць паміж філосафамі?

Таксама плануецца падпісанне міжнароднай петыцыі філосафаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Уладзімiра Мацкевіча і дазволу яму пакінуць Беларусь.

Уладзімір Мацкевіч з’яўляецца адным з заснавальнікаў «Лятучага ўніверсітэта», арыентаванага на развіццё крытычнага мыслення і яго практычную рэалізацыю. Філосафа  затрымалі ў 2021 годзе і асудзілі да 5 гадоў калоніі за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», «удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», а таксама абразу Лукашэнкі. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўнесла Мацкевіча ў «спіс экстрэмістаў».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: