У Вільні пройдзе лекцыя «За сцяной Эдэма: мастакі і прырода»

Культура
Віталь Цвірка . Прыпяць. Фота: znanija.com

23 верасня CreateCulture Space запрашае на лекцыю «За сцяной Эдэма: мастакі і прырода» ад мастацтвазнаўцы і куратаркі, выкладчыцы гісторыі мастацтваў Соні Садоўскай.

На лекцыі раскажуць:

  • Як трансфармавалася выява прыроды на працягу гісторыі еўрапейскага мастацтва і як з фону яна паступова станавілася галоўным героем.
  • Як мяняліся адносіны чалавека і прыроды: прырода была аб’ектам, рэсурсам, крыніцай натхнення і, у выніку, суб’ектам, з якім можна будаваць стасункі.
  • Як жанр пейзажа набыў самастойнасць, і чаму гэта адбылося менавіта ў Нідэрландах залатога веку.
  • Якія адносіны будуюць з прыродай сучасныя мастакі. Як атрымалася, што прырода з аб’екта любавання стала і суаўтаркай твораў мастацтва.

Сярод мастакоў, пра якія раскажуць на лекцыі:

Гісторыя: Якаб Рэйсдал, Джозэф Тэрнер, Клод Манэ

Сучаснасць: Ёзэф Бойс, Эндзі Голдсуорсі, Алафур Эліясан і іншыя.

Беларускае мастацтва: Віктар Грамыка, Віталь Цвірка ды іншыя

Пра спікерку:

Сафія Садоўская – мастацтвазнаўца і куратарка, выкладчыца гісторыі мастацтва. Вучылася на гістарычным факультэце МДУ (аддзяленне гісторыі мастацтва (2007-2012).

Працавала ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Прыватнай школе «Стэмбрыдж», EVAa project; таксама з’яўляецца суаўтаркай трох кніг для дзяцей пра сучаснае беларускае мастацтва, была куратаркай выставы «Бязмежнікі» (працавала з архівам, мастакамі, дадатковай праграмай і каталогам).

Дата: 23 верасня а 19:00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g.5

Уваход: 10 еўра, па рэгістрацыі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: