У Варшаве пройдзе фестываль Warsaw Gallery Weekend з удзелам беларускіх аўтараў

Культура
Праект Сяргея Шабохіна. Фота: warsawgalleryweekend.pl

З 26 па 29 верасня ў Варшаве традыцыйна праходзіць Warsaw Gallery Weekend, які арганізуюць прыватныя галерэі. У 2024 годзе іх будзе 38, а выстаў — 42 з працамі больш за 80 мастакоў.

У асноўнай праграме ёсць беларускія аўтары і калектывы.

Выстава «You that Body?» у галерэі «Krupa» прысвечана цялеснасці і яе ўвасабленню ў мастацкай творчасці, што становіцца прыладай барацьбы і пратэсту і, такім чынам, палітычным актам. «Выступленні запрошаных дзеячаў мастацтва з Польшчы, Беларусі і Украіны — гэта аповед пра тое, як сацыяльныя і палітычныя падзеі ўплываюць на індывідуальны цялесны вопыт. А таксама пра неабходнасць пачуцця салідарнасці і свабоды», — паведамляе анатацыя выставы.

Сярод іншых аўтараў у выставе прымаюць удзел Віктар Аберамок, Надзя Саяпіна, Эміль Зянко і група Art Project Revolution, якая і з’яўляецца арганізатаркай імпрэзы, акрамя выставы група зладзіць паказы кароткаметражных фільмаў украінскіх і беларускіх рэжысёраў, якія ўздымаюць тэмы траўмы, сексуальнасці і цела.

У прасторы Biuro Wystaw 26 верасня адкрыецца персанальная выстава Сяргея Шабохіна «ШЧЫЛІНА. Counter-Monumental Queer».

У мастацкіх практыках Сяргея Шабохіна рэвізія інстытуцыйных формаў візуальнага гвалту нечаканым чынам спалучаецца з крытыкай механізмаў рэпрэсій квір-сексуальнасці. Ключавую ролю тут адыгрывае стратэгія супраціву ідалапаклонніцтву як таму, што звязана з гістарычнай памяццю, з падаўленнем свабоднага самавыяўлення, у тым ліку меншасных сексуальных арыентацый. Сімвалам абодвух з’яўляецца «манументная», аднаканальная наратыўная лінія, якая выціскае на перыферыю грамадскага жыцця ўсе формы пратэсту супраць палітычнага і маральнага дамінавання, якое праяўляецца праз біяўладу. Шчыліна — гэта візуальная і актывісцкая метафара прарыву ў гэтай наратыўнай лініі, што аспрэчвае прысваенне гістарычнай памяці і вяртае прастору для свабоды і квір-сексуальнасці.

Татальная інсталяцыя мае форму лабірынта, складзенага з 8 модуляў, якія пераходзяць ад чорнага, праз розныя адценні шэрага, да белага, і ў якіх паказаны розныя стратэгіі квіравання манументаў і гісторыі.

У галерэі Leto адкрыецца выстава Леры Дубіцкай «Melting», прысвечаная феномену растварэння ў рэальнасці і дэрэалізацыі.

«Лера Дубіцкая — беларуская мастачка, якая стварае невялікія працы на паперы каляровымі алоўкамі і алейнымі фарбамі. Яе працы нараджаюць настрой казачных ілюстрацый, а дэталі нагадваюць манускрыпты. Кампазіцыі агорнутыя незвычайным, мяккім, безуважлівым святлом», — паведамляе анатацыя. Гэта будзе першая персанальная выстава Леры ў Польшчы і прэм’ера алейных работ на палатне (раней яна стварала на паперы фармату каля 10 х 15 см).

Працы мастака з Беларусі Аляксандра Адамава прадставіць Аrtsquare foundation на групавой выставе.

Падчас працы Warsaw Gallery Weekend можна будзе не толькі наведваць выставы ў некалькіх дзясятках месцаў сталіцы. Таксама будуць арганізаваны спецыяльныя экскурсіі, паказы фільмаў, перфомансы, музычныя і іншыя івэнты.

Уся праграма WOW і карта галерэй, дзе будуць праходзіць мерапрыемствы, даступныя па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: